Макс Бірбам (24 жніўня 1872, Лондан20 мая 1956, Рапала, Генуя) — англійскі эсэіст, парадыст і карыкатурыст.

Макс Бірбам
англ.: Max Beerbohm
Э.Лэнгдан Кобурн. Партрэт Макса Бірбама, 1908
Э.Лэнгдан Кобурн. Партрэт Макса Бірбама, 1908
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Henry Maximilian Beerbohm
Дата нараджэння 24 жніўня 1872(1872-08-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1956(1956-05-20)[2][4][…] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Julius Beerbohm[d][7][8]
Маці Eliza Draper[d][7][8]
Жонка Elisabeth Jungmann[d] і Florence Kahn[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, мастак
Мова твораў англійская
Узнагароды
рыцар-бакалаўр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Атрымаў элітную адукацыю, паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт. Там ён пазнаёміўся з Оскарам Уайльдам і яго асяродкам дзякуючы брату Герберту Бірбаму Тры, вядомаму акцёру. Па заканчэнні каледжа ён выяўляў схільнасць да дэндызму і гумарыстыкі.

У 1893 годзе Бірбам пазнаёміўся з мастаком Уільямам Ротэнстайнам, а той у сваю чаргу прывёў яго да Обры Бёрдслі і іншых сяброў літаратурных і мастацкіх колаў, блізкіх да выдавецтва «Бодлі Хэд». У Оксфардзе Бірбам не выказваў асаблівай стараннасці ў навучанні, але стаў даволі вядомым дзякуючы сваім стасункам з рознымі вядомымі людзьмі. У той жа час ён пачаў дасылаць свае артыкулы і карыкатуры ў разнастайныя лонданскія выданні, якія з энтузіязмам прымаліся. У 1894 годзе ўзыходзячай зоркай англійскай літаратуры ён скончыў Оксфард без аніякай навуковай ступені.

Актыўна друкаваўся ў «Жоўтай кнізе», дзе адзін час Обры Бёрдслі быў рэдактарам. У 1896 годзе выйшаў зборнік яго эсэ «Творы Макса Бірбама» (англ.: The Works of Max Beerbohm). У 1897 годзе ён змяніў Бернарда Шоу на пасадзе тэатральнага крытыка «Saturday Review», дзе прапрацаваў да 1910 года. У тым жа 1910 годзе Макс Бірбам ажаніўся і разам з жонкай з’ехаў у Італію. Там ён пражыў большую частку свайго жыцця, толькі на непрацяглы час наведваючыся ў Англію.

З 1935 года М. Бірбам вёў перадачы пра аўтамабілі, экіпажы і канцэртныя залі на BBC, пазней яны выйшлі асобнай кніжкай.

М. Бірбам у асноўным вядомы дзякуючы такім сваім творам, як «Калядная гірлянда» (цыкл пародый на літаратурныя стылі сучаснікаў), сатырычны раман пра жыццё Оксфарда «Зулейка Добсан», зборнік навэлаў «Сямёра мужчын», куды ўваходзіць «Энох Сомс», а таксама сваімі шматлікімі карыкатурамі на сучаснікаў і мастацкімі ілюстрацыямі.

Памёр Макс Бірбам ва ўзросце 83 гадоў у Італіі. Яго прах захоўваецца ў саборы Святога Паўла ў Лондане.

Беларускія пераклады

правіць

Паасобныя творы М. Бірбама на беларускую пераклала Ю. Цімафеева.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Riewald J. G. Sir Max Beerbohm, Man and Writer: A Critical Analysis with a Brief Life and Bibliography. The Hague: M. Nijhoff; Brattleboro: Stephen Greene Press, 1953
  • Cecil D. Max: A Biography of Max Beerbohm. Boston: Houghton Mifflin, 1964 (переизд. 1985)
  • Viscusi R. Max Beerbohm, or, The Dandy Dante: rereading with mirrors. Baltimore: Johns Hopkins UP, 1986
  • Danson L. Max Beerbohm and the Act of Writing. Oxford: Clarendon Press; New York: Oxford UP, 1989
  • Hall J.N. Max Beerbohm: A Kind of a Life. New Haven: Yale UP, 2002

Спасылкі

правіць