Макс Крузэ
Макс Крузэ | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Нарадзіўся | 19 сакавіка 1988[1] (31 год) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 181 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 10 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
1992 — 1998 | ![]() | |
1998 — 2005 | ![]() | |
2006 — 2007 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2006 — 2009 | ![]() |
1 (0) |
2006 — 2009 | → ![]() |
68 (7) |
2009 — 2012 | ![]() |
96 (22) |
2012 — 2013 | ![]() |
34 (11) |
2013 — 2015 | ![]() |
66 (23) |
2015 — 2016 | ![]() |
32 (6) |
2016 — 2019 | ![]() |
84 (32) |
2019 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2006 — 2007 | ![]() |
17 (6) |
2007 — 2008 | ![]() |
6 (1) |
2008 | ![]() |
1 (1) |
2013 — 2015 | ![]() |
14 (4) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Максіміліян Крузэ (ням.: Maximilian Kruse; нар. 19 сакавіка 1988, Райнбек, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Фенербахчэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.
Кар’ераПравіць
Крузэ пачаў сваю кар’еру ў мясцовым клубе. У ліпені 2005 года далучыўся да складу «Вердэра»[2], аднак гуляў амаль толькі за другую каманду брэменцаў. 4 мая 2009 года Макс падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Санкт-Паўлі». У сезоне 2011/12 Макс забіў у Бундэслізе-2 13 галоў і аддаў 6 галявых перадач, дзякуючы чаму «Санкт-Паўлі» фінішыраваў з 62 пунктамі на чацвёртым месцы[3].
«Фрайбург»Правіць
Дзякуючы поспеху з гамбургскім клубам Макс быў запрыкмечаны «Фрайбургам», да якога далучыўся ўлетку 2012 года і адразу стаў яго лідарам[4]. Дэбютаваў за свой новы клуб 18 жніўня 2012 года ў матчы на Кубак Германіі супраць клуба «Вікторыя», які скончыўся з лікам 2:1 на карысць ігракоў з Фрайбурга, а Крузэ забіў першы гол і стаў асістэнтам для свайго партнёра Себасцьяна Фрайса[5]. 25 жніўня Крузэ дэбютаваў за клуб у Бундэслізе, забіўшы гол у матчы супраць «Майнца», які скончыўся ўнічыю 1:1[6].
«Барусія» МёнхенгладбахПравіць
Пасля выбітнага сезона за «Фрайбург» Крузэ падпісаў 4-гадовы кантракт з клубам «Барусія» з Мёнхенгладбаха ў красавіку 2013 года[7]. Ужо 17 жніўня 2013 года адзначыўся дэбютным голам за гладбахцаў, калі дапамог атрымаць перамогу над клубам «Гановер 96» (3:0). У «Барусіі» прыйшоўся да справы і неўзабаве стаў адным з лідараў каманды, за два сезона забіў у Бундэслізе 23 галы.
«Вольфсбург»Правіць
10 мая 2015 года «Вольфсбург» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Крузэ[8].
«Вердэр»Правіць
2 жніўня 2016 года вярнуўся ў «Вердэр»[9]. На сезон 2018/19 быў абраны капітанам каманды, аднак па яго заканчэнні не стаў падаўжаць кантракт з брэменскім клубам.
«Фенербахчэ»Правіць
У чэрвені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім клубам «Фенербахчэ»[10].
Міжнародная кар’ераПравіць
За галоўную зборную Германіі Макс дэбютаваў 29 мая 2013 года матчам супраць Эквадора. 2 чэрвеня 2013 года ў матчы супраць зборнай ЗША на 79 хвіліне забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.
ДасягненніПравіць
Вольфсбург:
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015
Зноскі
- ↑ Max Kruse // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Kruse: „Mit dem FC St. Pauli so hoch wie möglich stehen“». transfermarkt.de.
- ↑ «Matchday 34 — League table». Bundesliga.
- ↑ «Sport-Club verpflichtet Max Kruse». SC Freiburg.
- ↑ «Joker Freis erlöst den Sportclub spät». Kicker
- ↑ «Mainz fight back against Freiburg». Sky Sports.
- ↑ «Kruse Gladbach-bound next season». Bundesliga.de
- ↑ Alles klar: Kruse kommt nach Wolfsburg. kicker.de
- ↑ «Вердер» объявил о трансфере Макса Крузе. by.tribuna.com
- ↑ Экс-форвард «Вердера» Крузе перешел в «Фенербахче». by.tribuna.com
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце fussballdaten.de (ням.)