Макс Лінгнер (ням.: Max Lingner; 17 лістапада 1888, Лейпцыг — 14 сакавіка 1959, Берлін) — нямецкі мастак і графік, удзельнік Руху Супраціву.

Макс Лінгнер
ням.: Max Lingner
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 лістапада 1888(1888-11-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1959(1959-03-14)[4][1][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, графік, рысавальнік
Месца працы
Узнагароды
Patriotic Order of Merit in silver Нацыянальная прэмія ГДР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Макс Лінгнер нарадзіўся ў сям’і гравёра, навучаўся маляванню ў Мастацкай акадэміі Дрэздэна. У 1912 годзе заканчвае ў ёй вучобу, атрымаўшы за дыпломную працу Саксонскую дзяржаўную прэмію. У 1913—1914 гадах здзяйсняе паездку па Англіі, Францыі, Бельгіі і Галандыі.

З пачаткам Першай сусветнай вайны пайшоў на фронт салдатам, ваяваў усе чатыры гады. У 1918 годзе прымае ўдзел у паўстанні маракоў германскага ВМФ, член салдацкага Савета ў Кілі. З 1922 па 1927 год працуе мастаком у Вайсенфельсе, затым па рэкамендацыі Кетэ Кольвіц з’яжджае ў Парыж. Тут вывучае сучасны жывапіс, знаходзіцца пад уплывам імпрэсіянізму. У 1928—1935 гадах па прапанове Анры Барбюса працуе гравёрам у газеце «Монд». У 1934 годзе становіцца членам «Асацыяцыі рэвалюцыйных пісьменнікаў і мастакоў Францыі» (АЕАР), прымае ўдзел у выстаўках групы. У 1933, 1939 і 1947 гадах у Парыжы праходзяць персанальныя выстаўкі палотнаў Макса Лінгнера.

У 1934 годзе мастак уступае ў Французскую камуністычную партыю (ФКП), супрацоўнічае ў газеце «Юманітэ». У гады Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—1939) удзельнічае ў баях на баку рэспубліканцаў. У 1939—1940 гадах знаходзіўся ў французскім лагеры для інтэрнаваных, бяжыць з яго і з фальшывымі дакументамі на імя Марселя Ланцье знаходзіцца ў акупаванай нямецкімі войскамі Францыі на нелегальным становішчы і змагаецца з нацыстамі ў шэрагах французскага Руху Супраціўлення. У 1944 годзе вяртаецца ў Парыж і зноў працуе мастаком у «Юманітэ».

У 1949 годзе вяртаецца ў Германію, у ГДР, і працуе прафесарам па сучасным жывапісе ў Вышэйшай мастацкай школе ў берлінскім раёне Вестэрзэ.

Зноскі

  1. а б Max Lingner
  2. Max Lingner // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Лингнер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Лингнер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. https://www.berlin.de/sen/uvk/_assets/natur-gruen/stadtgruen/friedhoefe-und-begraebnisstaetten/ehrengrabstaetten/eg-liste.pdf Праверана 8 красавіка 2023.