Максім Мікалаевіч Мірны

беларускі тэнісіст
(Пасля перасылкі з Макс Мірны)

Максім (Макс) Мікалаевіч Мірны (6 ліпеня 1977, Мінск) — беларускі тэнісіст, Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001). Экс-першая ракетка свету ў мужчынскім парным разрадзе, дзесяціразовы пераможца турніраў Вялікага шлема ў парным мужчынскім (6) і змяшаным (4) разрадах, шматгадовы ігрок і лідар зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса. Алімпійскі чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане 2012 года ў змяшаным парным разрадзе разам з Вікторыяй Азаранка.

Максім Мірны
Тэніс
Фота
 
Дата нараджэння 6 ліпеня 1977 года
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Рост 196 см
Вядучая рука правая (аднаручны бэкхенд)
Прафесійная кар'ера 1994–2018
Трэнер(ы) Мікалай Мірны
Прызавыя грошы $11,726,615
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 244-242
Тытулы 1
Найвышэйшы рэйтынг 18 (18 жніўня 2003)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 1/16 фіналу (2000, 2006)
Адкрыты чэмпіянат Францыі 1/32 фіналу (1999, 2006)
Уімблдан 1/8 фіналу (2003, 2005, 2006)
Адкрыты чэмпіянат ЗША чвэрцьфінал (2002)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні чвэрцьфінал (2000)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 773-439
Тытулы 52
Найвышэйшы рэйтынг 1 (9 чэрвеня 2003)
Цяперашні рэйтынг 52 (6 жніўня 2018)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі фінал (2007)
Адкрыты чэмпіянат Францыі перамога (2005, 2006, 2011, 2012)
Уімблдан фінал (2003)
Адкрыты чэмпіянат ЗША перамога (2000, 2002)
Іншыя турніры
Фінал ATP перамога (2006, 2011)
Алімпійскія гульні чвэрцьфінал (2000)
Змяшаны парны разрад
Тытулы 5
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі фінал (1999, 2007)
Адкрыты чэмпіянат Францыі чвэрцьфінал (2010, 2012, 2016)
Уімблдан перамога (1998)
Адкрыты чэмпіянат ЗША перамога (1998, 2007, 2013)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні Gold medal.svg Залаты медаль (2012)
Камандныя турніры
Кубак Дэвіса паўфінал (2004)
Картка абнаўлялася апошні раз: 6 жніўня 2018
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Тэніс
Золата Лондан 2012 Змяшаны парны разрад


29 лістапада 2018 года аб'явіў, што завяршае спартыўную кар'еру[1].

Агульная інфармацыяПравіць

У 2003—2004 гадах Максім Мірны быў паслом добрай волі ААН па ВІЧ/СНІДзе ў Беларусі.

Мірны жанаты з 2004 года. Разам з жонкай Ксеніяй выхоўваюць чатырох дзяцей: дачок Мелані (16.12.2004), Петру (8.03.2007) і сыноў Дзяміда (10.11.2009), Трафіма (2.08.2014).

У 2008 годзе Мірны скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «міжнароднае права».

У 2013 годзе пошта Рэспублікі Беларусь выпусціла паштовыя маркі з выявамі найлепшых беларускіх тэнісістаў — Вікторыі Азаранка і Максіма Мірнага.

Выступленні ў адзіночным разрадзеПравіць

Прафесійную кар’еру Максім Мірны пачаў у 1996 годзе. Выступленні ў адзіночным разрадзе ў цыкле ATP World Tour прынеслі яму перамогу ў Ротэрдаме (2003 год). Тады ў фінале Мірны перамог Рамона Слёйтэра з лікам 7:6(3), 6:4. Таксама Мірны тройчы гуляў у фіналах турніраў ATP World Tour: у 2001 годзе ў Штутгарце (саступіў немцу Томі Хаосу з лікам 6:2 6:2 6:2), у 2005 годзе ў Мемфісе (прайграў датчаніну Кенату Карлсану ва ўпартай барацьбе 7:5 7:5) і Нотынгеме (саступіў французу Рышару Гаске з лікам 6:2 6:3). Найлепшы вынік беларускага тэнісіста ў адзіночным разрадзе на турнірах Вялікага Шлема — чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША 2002 года.

Выступленні ў мужчынскім парным разрадзеПравіць

Найбольш эфектыўным іграком Мірны стаў у парных разрадах — мужчынскім і змяшаным. У мужчынскім парным разрадзе ў актыве Максіма — фіналы 41 турніру, а таксама перамогі на 48 турнірах цыклу ATP World Tour, у тым ліку на 16-ці турнірах серыі Мастэрс, 1-ым Кубку Мастэрс (2006, у пары з Ёнасам Б’ёркманам) і 1-ым Фінале Сусветнага Туру АТП (2011, у пары з Даніэлем Нестарам).

Двойчы — у 2000 (з аўстралійцам Лейтанам Хьюітам) i 2002 (з індыйцам Махешам Бхупаці) гадах — беларускі тэнісіст святкаваў перамогу на кортах Адкрытага чэмпіянату ЗША. Чатыры разы — у 2005 і 2006 гадах (са шведам Ёнасам Б’ёркманам), 2011 i 2012 гадах (з канадцам Даніэлем Нестарам) — Мірны стаў трыўмфатарам Адкрытага чэмпіянату Францыі.

У 2003 годзе ў пары з Махешам Бхупаці Мірны стаў фіналістам Уімблдану, а ў пары з Ёнасам Б’ёркманам у 2005 і 2006 гадах даходзіў да фінальнай стадыі Адкрытага чэмпіянату ЗША, а ў 2007 годзе — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Чатыры разы Мірны адбіраўся на фінальны турнір Сусветнага Тура АТП, у якім удзельнічаюць восем найлепшых пар сезону. Двойчы — у 2006 і 2011 гадах — Максім Мірны стаў пераможцам гэтага турніру, у 2009 і 2010 гадах быў яго фіналістам.

18 лютага 2018 Максім Мірны правёў свой 100-ы фінальны матч у кар’еры, выйграўшы разам з аўстрыйскім тэнісістам Філіпам Освальдам парны турнір у Нью-Ёрку. Для 40-гадовага Максіма Мірнага гэта была 51-я перамога ў парных разрадах на турнірах пад эгідай АТР[2].

Выступленні ў змяшаным парным разрадзеПравіць

Удала развівалася і кар’ера ў змяшаным парным разрадзе: Мірны выйграў чатыры турніры Вялікага шлема. У 1998 годзе ў пары з амерыканкаю Сярэнай Уільямс атрымалася здабыць галоўны трафей Уімблдану і Адкрытага чэмпіянату ЗША. У 2007 годзе Максім Мірны зноў святкаваў перамогу на кортах US Open — тым разам у таварыстве Вікторыі Азаранка. Чацвёрты тытул — таксама на амерыканскіх кортах — быў здабыты ў 2013 годзе ў пары з чэшкаю Андрэа Главачкавай. Тройчы — у 1999, 2000 і 2007 гадах — Мірны быў фіналістам турніраў Вялікага Шлема: адпаведна з амерыканкаю Сярэнай Уільямс (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі), расіянкай Ганнай Курнікавай (Адкрыты чэмпіянат ЗША) і беларускай Вікторыяй Азаранка (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі). У 2012 годзе беларускі тэнісны тандэм Мірны-Азаранка здабыў золата Алімпійскіх гульняў у змяшаным парным разрадзе.

Выступленні ў Кубку ДэвісаПравіць

Максім Мірны з’яўляецца рэкардсменам па колькасці матчаў, што ён згуляў у Кубку Дэвіса. У 2003 годзе, дзякуючы перамогам Максіма, каманда Беларусі трапіла ў Сусветную — найвышэйшую — групу ў Кубку Дэвіса. Асабліва ўдалым выдаўся 2004 год, калі разам з яшчэ адным вядомым беларускім тэнісістам — Уладзімірам Ваўчковым — Мірны вывеў зборную ў паўфінал спаборніцтваў. Тады Беларусь перамагла каманды Расіі (3:2) і Аргенціны (5:0), але ў паўфінале саступіла зборнай ЗША.

Партнёры па выступленнях у мужчынскім парным разрадзеПравіць

Свае перамогі Мірны атрымаў з 15 рознымі партнёрамі. Найбольш паспяховым было супрацоўніцтва са шведам Ёнасам Б’ёркманам (11 перамог) і індыйцам Махешам Бхупаці (8 перамог).

год партнёр
1995   Яўген Міхееў
1995
1998-08
  Уладзімір Ваўчкоў
1996-97   Георг Блюмаўэр
1996   Туомас Кетала
1996   Ліёр Мор
1996   Бэн Элвуд
1996   Скот Хамфрыс
1996   Алехандра Эрнандэс
1996   Робі Кёніг
1996   Ларс Рэман
1996   Марцін Громач
1996   Хаймэ Онцінс
1996-97   Марк Мерклайн
1996-98   Кевін Улджэт
1997   Брэнт Хайгарт
1997   Габар Кыус
1997   Кент Кінэар
1997   Петар Ныборг
1997   Джон-Лафн дэ Жагэ
1997   Жан-Філіп Фларан
1997-98   Андрэй Чаркасаў
1997-98   Джастын Гімельстоб
1997   Майлс Уэйкфілд
1998   Джэф Таранга
1998
2004
  Саргіс Саргісян
1998   Альўе Далатрэ
1998   Пітар Трамачы
1998   Дзяніс Галаванаў
1998   Душан Веміч
1998   Майкл Сел
1998-99   Андрэй Альхоўскі
1998-99   Даніэль Вацак
1998   Дэвід Адамс
1998-99   Аляксандр Райхель
1998   Густава Куэртэн
1998   Павел Візнар
1998-01
2004
2006
  Ненад Зімонджыч
1999
2001
  Яўген Кафельнікаў
1999
2001
  Сэндан Столе
1999-00   Марцін Дам
1999   Эрык Таіна
2000   Іарк Ноўэлс
2000
2011-12
  Даніэль Нестар
2000   Нікалас Кіфер
2000
2004-07
  Ёнас Б’ёркман
2000   Лейтан Хьюіт
2000
2004
  Марат Сафін
2000-01   Ніклас Кульці
2001   Джонатан Старк
2001
2004
  Аляксандр Швец
2001   Давід Прыносіл
2001-02   Томі Хаас
2001   Патрык Рафтар
2001
2004
  Фабрыс Сантаро
2002   Міхаэль Ладра
2002   Жульен Бутэр
2002-03   Роджэр Федэрэр
2002-04
2010
  Махеш Бхупаці
2003   Джэф Морысан
2003   Джарад Палмер
2003   Мардзі Фіш
2004   Амер Дэліч
2004-05   Міхаіл Южны
2005   Юрген Мельцар
2005   Томас Ёхансан
2006   Фернанда Вердаска
2006   Гастон Гаўдзі
2007   Міша Звераў
2007-08   Томі Рабрэда
2008   Джэймі Мюрай
2008-09   Сяргей Бетаў
2008-09   Энды Рам
2008   Роан Бапана
2008   Марын Чыліч
2009   Роберт Кендрык
2009   Эшлі Фішар
2009-10
2012
  Аляксандр Буры
2010-11   Уладзімір Ігнацік
2013-   Хорыя Такау

Зноскі

  1. Максім Мірны завяршыў спартыўную кар'еру. Наша Ніва (29 лістапада 2018). Праверана 30 лістапада 2018.
  2. belta.by

СпасылкіПравіць


Шаблон:Першыя ракеткі свету (мужчыны, пары)