Адкрыць галоўнае меню

Макс фон Лаўэ[9] (ням.: Max von Laue; 9 кастрычніка 1879, Кобленц, Германская імперыя24 красавіка 1960, Заходні Берлін) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1914) «за адкрыццё дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях».

Макс фон Лаўэ
ням.: Max von Laue
Bundesarchiv Bild 183-U0205-502, Max von Laue.jpg
Макс фон Лаўэ. 1929
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1879(1879-10-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1960(1960-04-24)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці: Theodore Hermann Von Laue[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, крышталограф
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Макс Планк
Вядомыя вучні Leó Szilárd[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Макс фон Лаўэ на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Пасля заканчэння школы ў 1898 годзе, фон Лаўэ служыў адзін год у войску па прызыву. Затым ён паступіў у Страсбургскі ўніверсітэт, дзе прыступіў да вывучэння матэматыкі, фізікі і хіміі. Неўзабаве ён перайшоў у Гётынгенскі ўніверсітэт. Пасля гэтага ён правёў адзін семестр у Мюнхенскім універсітэце і затым перайшоў вучыцца ў Берлін, пад кіраўніцтвам Макса Планка. У 1903 годзе ён абараніў дысертацыю па тэорыі інтэрферэнцыі на паралельных пласцінках і стаў у 1905 г. асістэнтам у Макса Планка. Пасля абароны другой дысертацыі ў 1906 г. ён заняўся тэорыяй адноснасці і пры дапамозе аптычных досведаў атрымаў у 1907 г. важныя эксперыментальныя пацверджанні рэлятывісцкага правіла складання хуткасцей. У 1909 г. ён атрымлівае ў Мюнхенскім універсітэце месца прыватдацэнта тэарэтычнай фізікі.

У 1910 г. ажаніўся з Магдаленай Дэген.

У 1912 г. фон Лаўэ пераходзіць у Цюрых. Там ён прадказаў дыфракцыю рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях, што было эксперыментальна пацверджана дзвюма яго студэнтамі — Фрыдрыхам і Кніпінгам. Такім чынам быў пацверджаны хвалевы характар ​​рэнтгенаўскага выпраменьвання. Акрамя таго пры дапамозе гэтага метаду атрымалася высвятліць структуру многіх крышталёў. За гэтыя дасягненні фон Лаўэ атрымаў у 1914 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118570129 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Max von Laue // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118570129 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. 6,0 6,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/von_laue.html
  8. NNDB — 2002.
  9. Напісанне прозвішча і імя Макс Фелікс Тэадор фон Лаўэ ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн.,1999, С.163.