Макс фон Сюдаў

Карл Адольф «Макс» фон Сюдаў[9] (шведск.: Carl Adolf von Sydow; 10 красавіка 1929, Лунд, Швецыя — 8 сакавіка 2020) — шведскі акцёр, вядомы, у прыватнасці, сваёй сумеснай працай з рэжысёрамі Інгмарам Бергманом і Янам Труэлем. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар» (1988, 2012).

Макс фон Сюдаў
Max von Sydow
MaxVonSydow 2006.jpg
Імя пры нараджэнні Карл Адольф фон Сюдаў
Дата нараджэння 10 красавіка 1929(1929-04-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 2020(2020-03-08)[5][6][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Сцяг Францыі Францыя
Бацька Carl Wilhelm von Sydow[d]
Маці Maria Margareta, Friherrinna Rappe[d][8]
Жонка Catherine Brelet[d]
Дзеці Cedric Brelet von Sydow[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1957— па цяперашні час
Узнагароды Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
IMDb ID 0001884
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сюдаў нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з памеранскай Прусіі. Бацька Карл Вільгельм фон Сюдаў выкладаў фалькларыстыку (у тым ліку скандынаўскую і ірландскую народную музыку) ва ўніверсітэце Лунда, маці Марыя фон Сюдаў (народжаная Грэта Рапэ) была школьнай настаўніцай.

У 1951 г. Макс фон Сюдаў скончыў акцёрскую студыю пры тэатры «Драматэн» у Стакгольме, а ў 1955 годзе пераехаў у Мальмё, дзе пазнаёміўся з Інгмарам Бергманам.

У 1965 годзе ён упершыню пагадзіўся сыграць галоўную ролю ў амерыканскім фільме «Найвялікшая з расказаных гісторый».

Неўзабаве ён з сям’ёй перабраўся ў Лос-Анджэлес.

У сярэдзіне 70-х гадоў ён пераехаў у Рым, дзе пасябраваў з Марчэла Мастраяні і ўдзельнічаў у здымках шматлікіх італьянскіх фільмаў.

Кавалер ордэны Ганаровага легіёна.[10]

ФільмаграфіяПравіць

Зноскі

  1. Max von Sydow // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Max Von Sydow // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Max von Sydow // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Fichier des personnes décédées
  5. Max von Sydow, star of The Exorcist and The Seventh Seal, dies aged 90UK: GMG, 1821. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077
  6. Max von Sydow est mortHachette Filipacchi Médias, Hachette, 1949. — ISSN 0397-1635; 0031-2029
  7. ABC — 1903. — ISSN 1136-0143 Праверана 9 сакавіка 2020.
  8. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  9. Часцяком прозвішча акцёра транскрыбуецца як Зюдаў, што да некаторай ступені абгрунтавана нямецкім паходжаннем яго бацькоў.
  10. Le comédien suédois Max von Sydow chevalier de la Légion d’honneur

СпасылкіПравіць