Малаві (Ньяса) — возера ў Цэнтральна-Усходняй Афрыцы, адно з Вялікіх Афрыканскіх азёр.

Малаві
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 474 м
Даўжыня 560 км
Шырыня 75 км
Плошча 29,6 тыс. км²
Аб’ём 8,4 тыс. км³
Даўжыня берагавой лініі 1245 км
Найбольшая глыбіня 706 м
Сярэдняя глыбіня 292 м
Гідралогія
Празрыстасць у залежнасці ад пары года: 13—23 м
Басейн
Плошча вадазбору 6593 км²
Упадаюць Рухуху, інш.
Выцякаюць Шырэ
Размяшчэнне
Размяшчэнне Малаві, Мазамбік, Танзанія
Краіна
Малаві (Афрыка)
Малаві
Малаві
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера пралягае з поўначы на поўдзень, працягласць 560 км, глыбіня 706 м. Паўночны і ўсходні берагі стромкія з дрэнна развітым шэльфам, паўднёвае і заходняе ўзбярэжжа пакатае.

Водныя страты адбываюцца ад паверхневага выпарэння (80 %). Кліматычныя выяўленыя два сезоны: дажджлівы (лістапад — май) і засушлівы (май — лістапад). Гэта самае багатае па разнастайнасці відаў рыб возера свету і радзіма некалькіх дзесяткаў відаў акварыумных рыбак.

Вада возера мае паніжаную канцэнтрацыю іёнаў: да 6 МэВ/л, электраправоднасць: 600 μS. Паніжаны ўзровень іянізацыі з'яўляецца следствам збору паверхневых вод і сцёкаў рэк, што не маюць высокай мінералізацыі.

Літаратура

правіць
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 272. — 671 с. с илл. (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 312. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць