Маладая Эстонія
«Маладая Эстонія» (эст.: Noor-Eesti) ― літаратурна-мастацкая эстонская група, якая існавала ў 1905―1915 гг.
Маладая Эстонія | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | культурны рух[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1905 |
Гісторыя стварэння
правіцьУ 1906 годзе Мікалай II дазволіў адкрыць прыватныя школы з навучаннем на эстонскай мове. Больш шырокую адукацыю моладзь атрымлівала ў навучальных установах Санкт-Пецярбурга, Рыгі, Тарту, Мюнхена, Хельсінкі, дзе знаёмілася з мастацкім жыццём гэтых гарадоў, пераймаючы асаблівасці тамтэйшага сімвалізму, імпрэсіянізму і мадэрнізму.
Шэраг маладых эстонскіх пісьменнікаў і мастакоў у 1905 годзе ўтварылі літаратурна-культурную групу «Noor-Eesti» — «Маладая Эстонія». Ініцыятарам гурта быў пісьменнік Густаў Суйтс. У групу ўваходзілі яго сябры: пісьменнікі Фрыдэберт Туглас, Вільям Грунтхаль, Ёханес Аавік, Антон Тамсаарэ, мастакі Мікалай Трыйк, Конрад Мягі, Крысціян Раўд, Аляксандр Тас.
Задачы групы
правіцьМаніфестам гурта з’явілася сачыненне, напісанае паэтам Густавам Суйтсам (1883—1956): «Застанемся эстонцамі, але станем і еўрапейцамі!» «Маладая Эстонія» супрацоўнічала з Таварыствам народнай адукацыі Эстоніі (АНАЭ), з Таварыствам эстонскай літаратуры (АЭЛ), з групай «Сіуру»
З пачаткам Першай сусветнай вайны младаэстонцы выступалі на антываенных пазіцыях.