Спартыўна-забаўляльны цэнтр (Маладзечна)

(Пасля перасылкі з Маладзечанскі лядовы палац)

Спартыўна-забаўляльны цэнтр «Алімпік-2011», поўная назва Шматпрофільны спартыўны-забаўляльны цэнтр г. Маладзечна — спартыўна-забаўляльны комплекс у Маладзечне (Беларусь), размешчаны па вул. Вялікі Гасцінец, 102. Складаецца з некалькіх аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартыўна-відовішчнай арэны ўмяшчальнасцю 2200 гледачоў, басейна, тэнісных кортаў, аквапарку і г. д. Урачыстае адкрыццё арэны адбылося 10 лістапада 2011 года ў рамках «Дажынак-2011» у горадзе Маладзечна.

Спартыўна-забаўляльны цэнтр «Алімпік-2011»
Поўная назва "Шматпрофільны спартыўны-забаўляльны цэнтр г. Маладзечна"
Пабудаваны 2011
Адкрыты 10 лістапада 2011
Архітэктар Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч і Э. Длугуновіч[d]
Хатняя каманда ХК «Дынама-Маладзечна» (АЧБ)
Умяшчальнасць 2200
Map

Архітэктура правіць

Архітэктарамі комплексу з’яўляюцца А. Шафрановіч, Э. Длугуновіч. Комплекс будынку выкананы ў бела-жоўтай каляровай гаме. Апроч уласна лядовай каробкі, будынак складаецца са шматлікіх памяшканняў для культурых, спартыўных і забаўляльных мэт: На выгнутым дугой галоўным фасадзе, паверхі якога каскадам навісаюць адна над адной, вітражным шкленнем вылучана зона фае.

Спартыўныя мерапрыемствы правіць

На арэне свае хатнія матчы АЧБ праводіць клуб «Дынама-Маладзечна». Апроч спартыўна-відовішчнай арэны ёмістасцю 2200 гледачоў у склад арэны ўваходзяць тэнісныя корты, басейн і аквапарк, боўлінг, саўна і шматлікае іншае. На базе новага цэнтра адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа «Алімпік-2011».

Спасылкі правіць