Маладзечанскі павет

Маладзечанскі павет (польск.: Powiat mołodeczański) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1927—1940 гадах. Цэнтр — горад Маладзечна. Створаны 1 красавіка 1927 года ў складзе Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Падзяляўся на 8 гмін: Гарадоцкую, Красненскую, Лебедзеўскую, Маладзечанскую, Радашковіцкую (усе вылучаны з Вілейскага павета), БеніцкуюАшмянскага), ПалачанскуюВаложынскага), Ракаўскую (са Стаўбцоўскага). З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці БССР. 16 студзеня 1940 года скасаваны.

Маладзечанскі павет
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Віленскае ваяводства
Уключае 8 гмін
Адміністрацыйны цэнтр Маладзечна
Інш. буйныя гарады Радашковічы
Ракаў
Дата ўтварэння 1 красавіка 1927 года
староста Ежы Сухорскі
Ян Януш Пекутоўскі
Насельніцтва (1931)
91,300 (9-е месца)
Шчыльнасць 48 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы - 53.7%
палякі - 39%
Плошча 1 898 км²
(8-е месца)
Маладзечанскі павет на карце

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва гмін (1921)

Гміна Насельніцтва Католікі Праваслаўныя Юдэі
Гарадоцкая 12.291 16.74% 74.49% 8.69%
Красненская 9.431 15% 81.5% 3.5%
Лебедзеўская 8.297 16.01% 74.63% 9.03%
Маладзечанская 9.782 20.84% 74.55% 4.39%
Радашковіцкая 3.505 19.31% 79.97% -
Палачанская 7.544 20.69% 78.30% 0.89%
Ракаўская 11.546 47.41% 50.21% -
Ракаў 3.323 48.29% 8.94% 42.76%
Радашковічы 2.459 31.84% 18.21% 49.41%
 
Будынак павятовага староства ў Маладзечне

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць