Маладзечна-93

«Маладзе́чна-93» — першы фестываль беларускай песні і паэзіі, які адбыўся ў горадзе Маладзечна ў 1993 годзе. Гэта першы з часу аб’яўлення незалежнасці фестываль, на якім усе песні выконваліся на беларускай мове[1]. На фестывальных канцэртах прагучалі творы Яўгена Глебава, Юрыя Семянякі, Ігара Лучанка, Эдуарда Ханка, Васіля Раінчыка, Уладзіміра Мулавіна, Уладзіміра Будніка, Валерыя Іванова, Эдуарда Зарыцкага, Леаніда Захлеўнага, Змітра Яўтуховіча, Алега Елісеенкава, Ігара Палібоды і іншых.

АрганізацыяПравіць

Ідэю арганізацыі фестывалю выказалі тагачасны мэр Маладзечна, народны дэпутат Рэспублікі Беларусь Генадзь Карпенка і мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Фінберг.

Генадзь Карпенка так выказаўся пра фестываль: «Мы імкнемся паказаць, што не ўсё ў нашым жыцці дрэнна. І нельга губляць веру ў лепшае: нацыянальную ідэю трэба даводзіць да людзей праз мастацтва. Не — нашаму бяспамяцтву, нашай непавазе да нацыянальнай годнасці».

Конкурс маладых выканаўцаўПравіць

У рамках фестывалю адбыўся конкурс маладых выканаўцаў. Узнагародай для ўладальніцы гран-пры быў аўтамабіль ВАЗ дзявятай мадэлі.

Гран-пры прысудзілі салістцы Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Алене Саўленайтэ. Яе імя было выгравіявана на пялёстках Папараць-кветкі, эмблемы і пераходнага прыза фестывалю.

I прэмію атрымала Анжаліка Ют, II прэмія была прысуджана Марыі Зімінай і Юліі Урманавай, III прэмію атрымалі Алена Дзіва, Андрэй Дэбыш і Алена Ларушына, дыпламантамі сталі Іна Галімава, Аляксандра Пятрова і Ягор Чуб.

Зноскі

  1. Брашура «Маладзечна-94». Маладзечна, друкарня «Перамога», рэдакцыя «Маладзечанскай газеты»