Маладняк (часопіс)

часопіс

«Маладняк» — літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс, які выдаваўся ў 19231932 гадах. Першы нумар часопіса выйшаў 15 жніўня 1923 года пад рэдакцыяй М. Чарота і А. Вольнага. Спачатку выдаваўся як орган КСМБ.

«Маладняк»
Тып часопіс
Заснавана 1923
Спыненне публікацый 1932
Мова беларуская
Тыраж
Лагатып Вікікрыніц Маладняк у Вікікрыніцах
Вокладка часопіса. 1928, № 1.

Друкаваў творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў пісьменнікаў іншых краін, класікаў сучаснай літаратуры, артыкулы па пытаннях беларускай літаратуры і мастацтва. У часопісе друкаваліся творы Я. Купалы, Андрэя Александровіча, 3мітра Астапенкі, Cымона Баранавых, Петруся Броўкі, Платона Галавача, Пятра Глебкі, Аляксея Гурло, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Алеся Звонака, Васіля Каваля, Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Максіма Лужаніна, Міхася Лынькова, Рыгора Мурашкі, Міколы Нікановіча, Язэпа Пушчы, Янкі Скрыгана, Паўлюка Труса, Уладзіміра Хадыкі, Міколы Хведаровіча, Міхася Чарота, Кузьмы Чорнага і інш. У розны час у рэдагаванні часопіса прымалі ўдзел А. Александровіч, А. Вольны, П. Галавач, А. Дудар, В. Каваль, А. Маркоўка, Р. Мурашка, М. Чарот і інш.

Выходзіў тыражом 2500 асобнікаў. Планавалася выпускаць часопіс штомесячна, аднак у 1923 годзе выйшаў толькі адзін нумар, у 1924 — чатыры. Толькі ў 1928 годзе выйшлі 12 кніжак.

У 1923—1925 гадах друкаваны орган ЦК ЛКСМБ, у 1926 — ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, у 1926—1928 — Цэнтральнага бюро літаратурнага аб’яднання «Маладняк», у 1928—1932 — БелАПП, у 1932 — аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР.

Літаратура правіць

  • «Маладняк» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.