Маладосць (часопіс)

часопіс
(Пасля перасылкі з Маладосць, часопіс)

«Маладо́сць» (трансліт. Maladość) — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».

«Маладосць»
«Маладосць» (часопіс).jpg
Тып часопіс

Выдавец рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда»
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Галоўны рэдактар С. Д. Воцінава
Заснавана 1953
Мова беларуская
Перыядычнасць 1 / месяц
Аб'ём 11,76 умоўных друкаваных аркушаў (112 с.)
Тыраж 787 (красавік 2020)
ISSN 01312308
Вэб-сайт zviazda.by/be/edition/ma…

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны льготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны льготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.

ГісторыяПравіць

З 1988 да пачатку 2000-х і з 2013 года выдаецца «Бібліятэка часопіса «Маладосць» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменнікаў.

У 20022012 гадах часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Цяпер у складзе выдавецкага дома «Звязда».

Змест публікацыйПравіць

Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадска-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». З'явіліся новыя часткі: «Вяртанне», «Cathedra», «Гістфакт». У 19701980-я гады ў «Маладосці» былі каляровыя ўкладкі, прысвечаныя беларускаму жывапісу.

Галоўныя рэдактарыПравіць

АўтарыПравіць

У часопісе ў розны час публікаваліся Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Васіль Вітка.

Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімер Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнека, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімір Камейша, Уладзімір Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак.

З сучасныхРаіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць