Маланка (часопіс)
Мала́нка — заходнебеларускі ілюстраваны сатырычны часопіс. Выдаваўся ў Вільні з 15 студзеня 1926 года раз на два тыдні. Агулам выйшла 43 нумары. Рэдактарамі-выдаўцамі ў розны час былі Іван Касяк, М. Луцэвіч, Янка Маразовіч (псеўданім Янка Маланка). Асобныя нумары «Маланкі» былі канфіскаваныя польскімі ўладамі, замест іх выйшлі аднадзёнкі «Пякучая маланка», «Новая маланка» (абедзве 1928 год). Выданне спынена праз рэпрэсіі польскіх уладаў. Апошні нумар выйшаў 26 снежня 1928 года.
«Маланка» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
Маланка |
Тып | часопіс |
Краіна | |
Заснавана | 15 студзеня 1926 |
Спыненне публікацый | 26 снежня 1928 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выступаў у абарону інтарэсаў народа Заходняй Беларусі, садзейнічаў фарміраванню яго нацыянальнай і палітычнай свядомасці, асуджаў палітыку сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту польскіх улад. Публікаваў мастацкія творы (вершы, байкі, апавяданні, фельетоны, эпіграмы, гумарэскі, жарты), публіцыстычныя артыкулы, допісы.
Часопіс сярод іншага публікаваў творы Міхася Касцевіча (Міхася Васілька), Івана Маразовіча (Янкі Маланкі), Міколы Засіма, Уладзіслава Паўлюкоўскага (У. Ініцкага), Гальяша Леўчыка, Макара Касцевіча (Звончыка), Янкі Пачопкі (Башкіра), Ігната Дварчаніна, Язэпа Драздовіча (Народніка), сатырычныя вершы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы і іншых. Карыкатуры і гумарыстычныя малюнкі Язэпа Горыда, Язэпа Драздовіча, Івана Маразовіча, Васіля Сідаровіча, Мікалая Васілеўскага вылучаліся прафесіяналізмам, вастрынёй і надзённасцю, палітычным падтэкстам.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маланка (часопіс)
- Архіў нумароў на сайце Літоўскай акадэміі навук