Малапольскае ўзвышша

Малапольскае ўзвышша (польск.: Wyżyna Małopolska) — узвышша на поўдні Польшчы. Абмежавана з усходу і поўдня далінай ракі Вісла, на захадзе прылягае да Сілезскага ўзвышша, на поўначы стульваецца з Велікапольска-Куяўскай і Мазавецка-Падляскай нізінамі.

Узвышша складзена вапнякамі, пясчанікамі, гліністымі сланцамі, часта перакрытымі ледавіковымі адкладамі і лёсам. Найвышэйшы пункт — гара Лысіца (612 м). Значная частка ўзвышша разарана, захаваліся толькі невялікія масівы букавых і змяшаных лясоў. Маюцца радовішчы жалезнай руды, серы.

У складзе Малапольскага ўзвышша вылучаюцца Кракаўска-Чэнстахоўскае і Келецка-Сандомежскае ўзвышша.

Літаратура правіць