Малапольская правінцыя
адна з трох правінцый Рэчы Паспалітай
Малапольская правінцыя (польск.: Prowincja małopolska) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай. Сталіца — горад Кракаў.
Малапольская правінцыя | |
---|---|
Prowincja małopolska | |
Краіна | Каралеўства Польскае |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Кракаў |
Дата ўтварэння | 1347 |
Дата скасавання | 1795 |
Час існавання | 1347—1795 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьМалапольская правінцыя Кароны Каралеўства Польскага — юрыдычна-адміністрацыйная складовая частка Рэчы Паспалітай, якая праіснавала да 1795 года. Сталіцай правінцыі быў Кракаў. Усе польскія правінцыі бяруць свае вытокі ў прысваенні ў 1347 годзе Казімірам Вялікім асобных статутаў, якія сустракаюцца ў гістарыяграфіі пад агульнай назвай «Вісліцка-Петркаўскія статуты» для Вялікапольскай і Малапольскай правінцый каралеўства. Пасля Люблінскай уніі 1569 года акрамя Малапольскай правінцыі Рэч Паспалітая дзялілася яшчэ на Велікапольскую правінцыю і Вялікае Княства Літоўскае.