Маларыта
Малары́та[2] (трансліт.: Malaryta) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Маларыцкага раёна, на р. Маларыце. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Ковель (Украіна). Насельніцтва 11 891 чал. (2017)[3].
Горад
Маларыта
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Упершыню згадваецца пад 1566 годам як вялікакняжацкая вёска Малая Рыта ў складзе Берасцейскага староства. У 1768—1790 гадах у вёсцы дзейнічалі металургічная мануфактура[4] і медны завод. З 1795 года пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай Маларыта ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. З 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года ў БССР. З 1970 года горад.
НасельніцтваПравіць
|
ЭканомікаПравіць
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. ЗАТ «КварцМелПром».
КультураПравіць
Штогод у горадзе праводзіцца Маларыцкі міжнародны марафон. Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці.
АдукацыяПравіць
Сістэма адукацыі прадстаўлена 2 сярэднімі школамі, 1 гімназіяй, 5 дзіцячымі садамі, адной школай-садам.
РэлігіяПравіць
У цэнтры горада, каля рэчкі Рыта, стаіць Свята-Мікалаеўская царква, будаўніцтва якой адносіцца да канца XIX стагоддзя. На вуліцы Піянерскай знаходзіцца каталіцкі касцёл.
СМІПравіць
- Маларыцкая раённая газета «Голас часу»[9].
СлавутасціПравіць
- Свята-Мікалаеўская царква (ХІХ стагоддзе), вул. Чырвонаармейская — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000487
- Брацкая магіла (1944), вул. Савецкая, у скверы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000483
- Брацкая магiла (1946—1950), на старых могiлках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000484
- Брацкая магiла танкiстаў (1939), на могiлках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000485
- Магiла ахвяр фашызму (1941—1944), на могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000486
Вядомыя асобыПравіць
- Барыс Валер’евіч Пухоўскі (нар. 1987) — беларускі гандбаліст.
- Леанід Аркадзьевіч Тараненка (нар. 1956) — беларускі цяжкаатлет.
- Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка (нар. 1975) — беларускі футбаліст і трэнер.
- Аляксандр Данілавіч Панько (нар. 1976) — беларускі вучоны-краязнавец.
- Віктар Іванавіч Шорыкаў (нар. 1950) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ а б Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Беларусь, 1995
- ↑ http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Афіцыйны сайт рэзідэнцыі
ЛітаратураПравіць
- Маларыта // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Маларыцкая металургічная мануфактура // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маларыта
- Геаграфічныя звесткі па тэме Маларыта на OpenStreetMap
- Сайт горада
- Здымкі на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by