Малая Грамадзянская вуліца (Магілёў)
Малая Грамадзянская вуліца (руск.: Малая Гражданская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, на тэрыторыі Пакроўскага пасада (Падміколля). Гістарычная назва Вялікая Мяшчанская вуліца[1].
Малая Грамадзянская Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Гістарычны раён | Пакроўскі пасад (Падміколле) |
Ранейшыя назвы | Малая Мяшчанская |
![]() |

Размяшчэнне
правіцьМае крывалінейную форму, ад Вялікай Грамадзянскай да Сялянскага завулка арыентавана з захаду на ўсход, ад Сялянскага завулка да вул. Катоўскага — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пралягае ўздоўж падножжа карэннага правага берага р. Дняпро. Пачынаецца як працяг Вялікай Грамадзянскай, з поўдня прымыкае 1-ы Рабочы завулак, далей ідзе скрыжаванне з вуліцай Трубініцкіх, Сялянскім і Слабадскім завулкамі, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Катоўскага і Дзябранскім спускам, пераходзячы ў адрэзак вуліцы Катоўскага (далей — Падгорная вуліца). Раней на поўнач ад вуліцы, ад скрыжавання з 1-м Рабочым завулкам да вуліцы пралягаў канец вул. Вялікай Грамадзянскай (цяпер не існуе).
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малая Грамадзянская вуліца (Магілёў)