Мала́я Ра́кавіца[1] (трансліт.: Malaja Rakavica, руск.: Малая Раковица) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 22 кіламетры на поўнач ад Брэста, 4 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Вёска
Малая Ракавіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 28 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
Малая Ракавіца на карце Беларусі ±
Малая Ракавіца (Беларусь)
Малая Ракавіца
Малая Ракавіца (Брэсцкая вобласць)
Малая Ракавіца

Насельніцтва правіць

  • 14 гаспадарак, 26 жыхароў (2005)
  • 16 двароў, 111 жыхароў (1897)
  • 12 двароў, 58 жыхароў (1921)
  • 57 жыхароў (1959)
  • 58 жыхароў (1970)

Гісторыя правіць

У 19 стагоддзі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы была карчма. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Брэсцкім павеце Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 чалавек.

У складзе прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“».

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць