Малая планета
Малая планета — астранамічны аб’ект, які рухаецца па арбіце вакол Сонца і які не класіфікаваны ані як планета, ані як камета. Доўгі час тэрмін «малая планета» ўжываўся ў значэнні «астэроід», але 24 жніўня 2006 года Міжнародны астранамічны саюз па-новаму вызначыў паняцце «планета», і да малых планет сталі адносіцца карлікавыя планеты і астэроіды.
Першым такім аб’ектам стала Цэрэра, якая была адкрыта ў 1801 годзе і якую некаторы час лічылі паўнавартаснай планетай. Пазней стала вядома, што яе памеры значна меншыя, чым у іншых планет, і з’явіўся тэрмін «малая планета» альбо «планетоід». З цягам часу такіх аб’ектаў адкрывалася ўсё больш, і з’явілася неабходнасць у дасканалай іх класіфікацыі. На 2019 год вядома каля 795 тысяч такіх аб’ектаў.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |