Малейкаўскі сельсавет
Мале́йкаўскі сельсавет (руск.: Малейковский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Малейкі. Знаходзіцца на паўночным усходзе раёна.
Малейкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Брагінскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малейкі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 935 |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Новамакрэцкага і Сялецкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Малейкаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Крыўчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Гарадок, Зарэчча, Сцежарнае і пасёлак Сцежарнае)[2]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлак Сцежарнае[3]. 20 жніўня 2008 года была ліквідавана вёска Гарадок[4]. 25 сакавіка 2011 года скасавана вёска Гарадзішча (далучана да вёскі Сялец)[5].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1239 чалавек[6], з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 935 чалавек[8].
Крыніцы
правіць- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 73. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
- ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 46 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Малейковского сельсовета
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.