Малетай

горад у Літве

Малетай (літ.: Molėtai, традыцыйная беларуская назва — Маля́ты) — горад у паўночна-ўсходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Малетайскага раёна Уцянскага павета.

Горад
Малетай
літ.: Molėtai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1387
Вышыня цэнтра
155 м
Насельніцтва
  • 5 783 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Малетай на карце Літвы
Малетай (Літва)
Малетай

Насельніцтва складае каля 7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Малетай з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Аўкштайціі. У пісьмовых крыніцах Малетай упершыню ўзгадваецца ў 1387 годзе, як паселішча якое належала віленскаму біскупу.

У нашыя дні горад з’яўляецца папулярным месцам адпачынку, з-за таго што горад знаходзіцца ў прыгожым месцы, абкружаны з усіх бакоў сасновымі лясамі, а ў наваколлі ёсць некалькі невялікіх азёраў. У Малетаі знаходзіцца адзіная ў Літве астрафізічная абсерваторыя.

Спасылкі

правіць
  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.