Малочнакіслыя бактэрыі

Малочнакіслыя бактэрыі — група мікрааэрафільных грамстаноўчых мікраарганізмаў, якія зброджваюць вугляводы з утварэннем малочнай кіслаты як аднаго з асноўных прадуктаў. Малочнакіслае закісанне стала вядома людзям на досвітку развіцця цывілізацыі. З тых часоў ім карыстаюцца ў хатніх умовах і ў харчовай прамысловасці для перапрацоўкі і захавання ежы і напояў. Традыцыйна да малочнакіслых бактэрый адносяць нерухомых, неспораўтваральных кокападобных або палачкадобных прадстаўнікоў атраду Lactobacillales (напрыклад, Lactococcus lactis або Lactobacillus acidophilus). У гэтую групу ўваходзяць бактэрыі, якія выкарыстоўваюцца ў ферментацыі малочных прадуктаў, гародніны. Малочнакіслыя бактэрыі граюць важную ролю ў падрыхтоўцы цеста, какава і сіласу. Нягледзячы на ​​блізкае сваяцтва, патагенныя прадстаўнікі атраду Lactobacillales (напрыклад, пнеўмакокі Streptococcus pneumoniae) звычайна выключаюцца з групы малочнакіслых бактэрый.

Літаратура правіць

  • Малочнакіслыя бактэрыі // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 37