Малыя Радванічы

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Малы́я Радва́нічы[1] (трансліт.: Malyja Radvaničy, руск.: Малые Радваничи), Зарэчныя Радванічы — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 32 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Вялікія Радванічы — Брэст.

Вёска
Малыя Радванічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 611 чал. (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
224010 і 225007
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212837011
Малыя Радванічы на карце Беларусі ±
Малыя Радванічы (Беларусь)
Малыя Радванічы
Малыя Радванічы (Брэсцкая вобласць)
Малыя Радванічы

У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З 1861 года ўладанне М. Гутоўскага, якому належала 196 дзесяцін зямлі; сяляне Радваніцка-Зарэчнага сельскагаспадарчага таварыства мелі 341 дзесяціну зямлі. Дзейнічала школа граматы.

У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 6 двароў, загубілі 35 жыхароў; на фронце загінулі 15 вяскоўцаў, 5 — у партызанах.

4 верасня 1972 года да Малых Радванічаў далучана вёска Муры[2].

Насельніцтва правіць

  • 117 двароў, 632 жыхары (1878)
  • 86 двароў, 663 жыхары (1897)
  • 356 жыхароў (1905)
  • 65 двароў, 367 жыхароў (1921)
  • 116 двароў, 494 жыхары (1940)
  • 442 жыхары (1970)
  • 230 гаспадарак, 670 жыхароў (1997)
  • 213 гаспадарак, 611 жыхароў (2005)

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць