Малы ледавіковы перыяд

Малы ледавіковы перыяд (МЛП) — перыяд глабальнага адноснага пахаладання, які меў месца на Зямлі на працягу XIVXIX стагоддзяў. Гэты перыяд з’яўляецца найбольш халодным па сярэднегадавых тэмпературах за апошнія 2 тысячы гадоў. Малому ледавіковаму перыяду папярэднічаў малы кліматычны оптымум (прыкладна XXIII стагоддзя) — перыяд параўнальна цёплага і роўнага надвор’я, мяккіх зім і адсутнасці моцных засух.

Гістарычныя факты правіць

 
Кліматычныя рэканструкцыі за перыяд 1000—2000 гг. н.э., адзначаны Малы ледавіковы перыяд.

Малы ледавіковы перыяд падзелены на тры стадыі.

Першая фаза (умоўна XIV—XV стагоддзя) правіць

Даследчыкі мяркуюць, што наступ малога ледавіковага перыяду было звязана з запавольваннем цячэння Гальфстрыма каля 1300 года. У 1310-х гадах Заходняя Еўропа, мяркуючы па летапісах, перажыла сапраўдную экалагічную катастрофу. Пасля традыцыйна цёплага лета 1311 году прайшлі чатыры хмурныя і дажджлівыя гады 13121315 гадоў. Моцныя дажджы і незвычайна суровыя зімы прывялі да гібелі некалькіх ураджаяў і вымярзання фруктовых садоў у Англіі, Шатландыі, паўночнай Францыі і Германіі. У Шатландыі і паўночнай Германіі спынілася вінаградарства і вытворчасць вінаў. Зімовыя замаразкі сталі паражаць нават паўночную Італію. Ф. Петрарка і Дж. Бакача фіксавалі, што ў XIV ст. снег нярэдка выпадаў у Італіі.

Прамым следствам першай фазы МЛП стаў масавы голад першай паловы XIV стагоддзя — у еўрапейскіх хроніках вядомы як Вялікі голад. Ускосным — крызіс феадальнай гаспадаркі, аднаўленне паншчыны і буйныя сялянскія паўстанні ў Заходняй Еўропе. У землях былой Русі першая фаза МЛП дала пра сябе ведаць шэрагам «дажджлівых гадоў» XIV стагоддзя.

Сярэдневяковыя легенды сцвярджаюць, што менавіта тым часам ад штормаў у Атлантыцы загінулі міфічныя астравы — «Востраў Дзеў» і «Востраў Сямі Гарадоў».

Прыкладна з 1370-х гадоў тэмпература ў Заходняй Еўропе стала павольна павялічвацца, масавы голад і неўраджаі спыніліся. Аднак халоднае, дажджлівае лета было частай з’явай на працягу ўсяго XV стагоддзя. Узімку часта назіраліся снегапады і замаразкі на поўдні Еўропы. Адноснае пацяпленне пачалося толькі ў 1440-я гады, і яно адразу прывяло да ўздыму сельскай гаспадаркі. Аднак тэмпературы папярэдняга кліматычнага оптымуму адноўлены не былі. Для Заходняй і Цэнтральнай Еўропы снежныя зімы сталі звычайнай з’явай, а перыяд «залатой восені» пачынаўся ў верасні (гл. Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага — адзін з шэдэўраў кніжнай мініяцюры позняга Сярэднявечча).

Істотным быў уплыў МЛП і на Паўночную Амерыку. На ўсходнім узбярэжжы Амерыкі было надзвычай холадна, у той час як цэнтральныя і заходнія раёны тэрыторыі сучасных нам ЗША сталі настолькі сухімі, што Сярэдні Захад ператварыўся ў рэгіён пылавых бур; горныя лясы цалкам выгарэлі.

У Грэнландыі сталі наступаць ледавікі, летняе адтаванне грунтоў станавілася ўсё больш кароткачасовым, і да канца стагоддзя тут трывала ўсталявалася вечная мерзлата. Вырасла колькасць лёду ў паўночных морах, і спробы дасягнуць Грэнландыі, якія прадпрымаліся ў наступныя стагоддзі, звычайна заканчваліся няўдачай. З канца XV стагоддзя пачаўся наступ ледавікоў у многіх горных краінах і палярных раёнах.

Другая фаза (умоўна XVI стагоддзе) правіць

Другая фаза адзначылася часовым павышэннем тэмпературы. Магчыма, гэта было звязана з некаторым паскарэннем цячэння Гальфстрыма. Іншае тлумачэнне «міжледніковай» фазы XVI стагоддзя — максімальная сонечная актыўнасць, якая часткова згасіла негатыўны эфект ад запавольвання Гальфстрыму. У Еўропе зноў было зафіксавана павышэнне сярэднегадавых тэмператур, хоць узровень папярэдняга кліматычнага оптымуму дасягнуты не быў. У некаторых летапісах нават згадваюцца факты «бясснежных зім» сярэдзіны XVI стагоддзя. Аднак прыблізна з 1560 года тэмпература пачала павольна паніжацца. Відаць, гэта было звязана з пачаткам зніжэння сонечнай актыўнасці. 19 лютага 1600 года адбылося вывяржэнне вулкана Уайнапуціна, наймацнейшае за ўсю гісторыю Паўднёвай Амерыкі. Лічыцца, што гэта вывяржэнне было прычынай вялікіх кліматычных змен у пачатку XVII стагоддзя.

Трэцяя фаза (умоўна XVII — пачатак XIX стагоддзя) правіць

 
Замёрзлая Тэмза, Абрахам Хондыус (1677)

Трэцяя фаза стала найбольш халодным перыядам МЛП. Паніжаная актыўнасць Гальфстрыма супала па часе з найбольш нізкім пасля V ст. да н.э. узроўнем сонечнай актыўнасці (Маўндэраўскім мінімумам). Пасля параўнальна цёплага XVI стагоддзя ў Еўропе рэзка паменшылася сярэднегадавая тэмпература. Грэнландыя — «Зялёная зямля» — пакрылася ледавікамі, і з вострава зніклі паселішчы вікінгаў. Замерзлі нават паўднёвыя моры. Па Тэмзе і Дунаі коўзаліся на санках. Масква-рака паўгода была надзейнай пляцоўкай для кірмашоў. Глабальная тэмпература панізілася на 1—2 градусу па Цэльсіі.

На поўдні Еўропы часта паўтараліся суровыя і працяглыя зімы, у 16211669 гадах замярзаў праліў Басфор, а ўзімку 1708—1709 гадоў у берагоў замярзала Адрыятычнае мора. У зіму 16201621 гадоў у Падуі (Італія) выпадаў снег «нечуванай глыбіні». Асабліва халодным выдаўся 1665 год. Узімку 16641665 гадоў у Францыі і Германіі, паводле сведчанняў сучаснікаў, птушкі замярзалі ў паветры. Па ўсёй Еўропе назіраўся ўсплёск смяротнасці.

Новую хвалю пахаладання Еўропа перажыла ў 1740-я гады. У гэта дзесяцігоддзе ў вядучых сталіцах Еўропы — Парыжы, Пецярбургу, Вене, Берліне і Лондане — адзначаліся рэгулярныя завеі і снежныя намеці. У Францыі неаднаразова назіралася снежная пурга. У Швецыі і Германіі, па сведчанняў сучаснікаў, моцныя завеі нярэдка замяталі дарогі. Анамальныя маразы адзначаліся ў Парыжы ў 1784 годзе. Да канца красавіка горад знаходзіўся пад устойлівым снежным і лядовым покрывам. Тэмпература вагалася ад −7 да −10 °C.

Прычыны правіць

Сярод прычын малога ледавіковага перыяду даследчыкі называюць:

Уплыў падзеі на сучасны свет правіць

Тэорыя малога ледавіковага перыяду выступае адным з найбольш моцных аргументаў у руках праціўнікаў канцэпцый антрапагеннага глабальнага пацяплення і парніковага эфекту. Яны сцвярджаюць, што сучаснае пацяпленне — гэта натуральны выхад з малога ледавіковага перыяду XIV—XIX стагоддзяў, які, магчыма, прывядзе да аднаўлення тэмператур малога кліматычнага оптымуму X—XIII стагоддзяў ці нават Атлантычнага оптымуму. У сувязі з гэтым, паводле іх меркавання, няма нічога дзіўнага ў тым, што ў пачатку XXI стагоддзя сярэднегадавыя тэмпературы рэгулярна перавышаюць «кліматычную норму», бо самі «кліматычныя нормы» былі напісаны пад стандарты адносна халоднага XIX стагоддзя[2][3].

Зноскі

  1. Выпальванне лясоў было асноўнай формай гаспадаркі дакалумбавай Амерыкі. Выміранне індзейцаў прывяло да спынення масавых штогадовых пажараў у Заходнім паўшар’і і скарачэння выкідаў CO2 у атмасферу. Адначасова разрастанне амерыканскіх лясоў прывяло да рэзкага пашырэння фотасінтэзу і, адпаведна, скарачэння ўтрымання CO2 у атмасферы Зямлі. Гл. кароткае рэзюмэ з кнігі «1493: адкрыццё Новага Света, створанага Калумбам» Чарльза Мана[en] і артыкулы «The anthropogenic greenhouse era began thousands of years ago» Уільяма Рудымана[en]
  2. Глобальное потепление или ледниковый период? // АиФ Томск, № 34 (33), 22 августа 2007 г.
  3. Ледниковый период // Вокруг света, № 4 (2751), Апрель 2003

Спасылкі правіць