Малы чырвоны чарвяк

Малы чырвоны чарвяк, або Малы выпаўзак — від дажджавых чарвей сямейства Lumbricidae[1]

Малы чырвоны чарвяк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lumbricus rubellus Hoffmeister, 1843


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  977383
NCBI  35632
EOL  3126800

Апісанне

правіць
 
Клітэлюм з 26-га па 32-і сегмент

Малы чырвоны чарвяк бывае даўжынёй ад 60 да 150 мм, шырынёй ад 4 да 6 мм і мае прыкладна 100 сегментаў. Клітэлюм з 26-га па 32-і сегмент. Афарбоўка цела чырвона-карычневая, ад чырвонага да чырвона-фіялетавага колеру, на канцы цела бялейшая. Першапачаткова радзімай з’яўляецца Еўропа, аднак дзякуючы чалавеку жывёла распаўсюдзілася па ўсім свеце.

Спосаб жыцця

правіць

Як і Eisenia foetida, малы выпаўзак можа пераварваць яшчэ адносна нераскладзены арганічны матэрыял расліннага паходжання і таму трымаецца ля паверхні зямлі пад лісцем або іншымі адкідамі. У адрозненне ад Eisenia foetida, ён можа будаваць праходы ў зямлі, а таксама прасоўвацца наперад у больш глыбокія пласты. Часта яго можна знайсці ў прыкаранёвай вобласці (рызасфера) раслін. Упадабаная велічыня pH складае ад 3,0 да 7,7. Малы чырвоны чарвяк адносна марозаўстойлівы. У яго, гэтак жа як і ў іншых відаў роду Lumbricus, маецца высокая патрэба ў кальцыі, таму ён аддае перавагу багатым вапнай глебам або адходам.

Значэнне

правіць

Малы чырвоны чарвяк быў інтрадукаваны ў Канаду, Злучаныя Штаты, Чылі і Аўстралію. Від мае там нязначнае эканамічнае значэнне. Ён выкарыстоўваецца ў якасці прынады рыбаловамі, асабліва ў Паўночнай Амерыцы. Нявыкарыстаныя чарвякі вытрасаюцца звычайна на зямлю і могуць такім чынам шырока распаўсюджвацца, таму асабліва вялікія папуляцыі можна выявіць паблізу азёр у Паўночнай Амерыцы. Малы выпаўзак як «перапрацоўшчык» глебы спрыяе ўрадлівасці сельскагаспадарчых плошчаў. У Інданезіі і Кітаі, разам з іншымі відамі чарвякоў, малога выпаўзка вырошчваюць і перапрацоўваюць у бялковы парашок і затым прадаюць у якасці біялагічна актыўнай дабаўкі або лекаў.

З'яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі круглых чарвей сямейства метастрангіліды (Metastrongylidae)[2][3][4].

Крыніцы

правіць
  1. WoRMS - World Register of Marine Species - Out of scope. www.marinespecies.org. Праверана 20 сакавіка 2025.
  2. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 66. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
  3. Шульц, Р. С. Дождевые черви как промежуточные хозяева свиных метастронгилид и их естественная зараженность. — Труды Башкирской гельминтологической экспедиции. — Уфа, 1938. — С. с. 187 - 233.
  4. Назарова, Н. С., Утенкова, А. П. Влияние условий обитания дождевых червей на их зараженность личинками Metastrongylus в Беловежской пуўе. — Труды Всесоюзного института гельминтологии им. К. И. Скрябина. — 1967. — Т. 13. — С. 187 - 191.

Літаратура

правіць
  • Paul Brohmer, Wolfgang Tischler. Fauna von Deutschland: e. Bestimmungsbuch unserer heim. Tierwelt. — 13., neugestaltete u. erw. Aufl., 69.-76. Tsd. — Heidelberg: Quelle und Meyer, 1977. — 581 с. — ISBN 978-3-494-00043-5.
  • Goldener Kosmos-Tier- und Pflanzenführer: unsere Flora u. Fauna / Dietmar Aichele. — 2. Aufl. — Stuttgart: Franckh, 1987. — 779 с. — (Kosmos-Naturführer). — ISBN 978-3-440-05453-6.