Малькальм III
Малькальм III Вялікі Правадыр (шатл. гэл.: Máel Coluim mac Donnchada, англ.: Malcolm III Canmore, 26 сакавіка 1031 — 13 лістапада 1093) — кароль Альбы (Шатландыі) (1058—1093), сын караля Дункана I.
Малькальм III шатл. гэл.: Máel Coluim mac Donnchada, англ.: Malcolm III | ||
![]() | ||
Малькальм III, кароль Шатландыі | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
17 сакавіка 1058 — 13 лістапада 1093 | ||
Каранацыя | 25 сакавіка 1058, Скун | |
Папярэднік | Лулах | |
Пераемнік | Дональд III | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 26 сакавіка 1031 | |
Смерць | 13 лістапада 1093[1] (62 гады) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Данкельдская дынастыя | |
Бацька | Дункан I[d] | |
Маці | Сібіла Нартумбрыйская | |
Жонка | Маргарыта Шатландская і Інгеборга Фінсдоцір[d] | |
Дзеці | Мэры Шатландская[d], Эдмунд, Ethelred of Scotland[d], Эдгар, Аляксандр I Шатландскі, Мацільда Шатландская, Давід I, Дункан II, Malcolm of Scotland[d], Donald of Scotland[d] і Edward of Scotland[d] | |
БіяграфіяПравіць
Малькальм III стаў каралём Шатландыі пасля забойства Лулаха.
Жонка караля Маргарыта паспрабавала рэфармаваць шатландскую царкву ў французскім духу, хоць з павагай адносілася да традыцый пустэльніцтва, закладзеных святым Калумбам. Яна ўгаварыла мужа склікаць сабор вышэйшага духавенства краіны, на якім сама старшынствавала, у той час як кароль выконваў ролю перакладчыка. Маргарыце ўдалося ліквідаваць шэраг парушэнняў, якія прысутнічалі ў шатландскай царкве.
У 1077 годзе ў Шатландыі пачаліся ўнутраныя міжусобіцы. Кіраўнік Марэя Маэлснехтайн(англ.) бел., сын Лулаха, заявіў пра свае правы на шатландскі прастол і падняў мяцеж. Малькальм атрымаў над ім перамогу, але захаваў яму жыццё, і Маэлснехтайн дажыў да 1085 года. Пачынаючы з гэтага часу і да 1091 года Шатландыя жыла ў міры.
У 1091 годзе Малькальм, незадаволены кіраваннем Вільгельма II Рудага, сабраў армію і напаў на Англію, але затым абодва караля аднавілі мірны дагавор у Абернеці. Аднак Вільгельм не вельмі хацеў выконваць умовы дагавора, і напружанасць паміж Англіяй і Шатландыяй захоўвалася. У 1093 годзе Вільгельм цяжка захварэў. Спужаўшыся пякельных пакут за парушэнне дагавора, ён запрасіў Малькальма ў Глостэр для новых перамоў. Але пакуль Малькальм дабраўся да месца іх правядзення, Вільгельм акрыяў. Ён сустрэў Малькальма груба і запатрабаваў ад яго з'явіцца ў Лондан на суд баронаў для рашэння спрэчных пытанняў. Малькальм заявіў, што не лічыць сябе васалам англійскага караля, і вярнуўся дамоў. Разумеючы, што ў такой сітуацыі вайна непазбежная, ён вырашыў нанесці ўдар першым. Сабраўшы армію, у лістападзе 1093 года Малькальм перайшоў мяжу з намерам аблажыць крэпасць Алнвік. Але там ён патрапіў у засаду і загінуў ад рукі свайго сваяка Аркіла Марэла, сцюарда(англ.) бел. Бамбара. У тым жа бітве быў смяротна паранены і яго старэйшы сын Эдуард.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119009269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0
СпасылкіПравіць
- SCOTLAND, KINGS (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.