Мальпігіевыя сасуды

Мальпі́гіевыя сасу́ды — выдзяляльныя  (руск.) і осмарэгулявальныя  (руск.) органы ў павукападобных, мнаганожак і насякомых; трубчастыя сляпыя вырасты кішэчніка на мяжы сярэдняй і задняй кішак. У мальпігіевых сасудах прадукты абмену (напрыклад, мачавая кіслата) адсарбіруюцца з поласці цела  (руск.), пераводзяцца ў стрававальны тракт, дзе абязводжваюцца, і разам з неператраўленымі рэшткамі ежы выводзяцца праз анальную адтуліну. Названы ў гонар біёлага М. Мальпігі, які адкрыў іх у 1669 годзе.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць