Малюта Скуратаў, Рыгор Лук’янавіч Скуратаў-Бельскі (? — 1 студзеня 1573) — рускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, думны дваранін, любімы апрычнік і цвёрды паплечнік Івана Грознага. Шматлікія сучаснікі і гісторыкі, у прыватнасці, Карамзін, называлі і лічаць яго забойцам мітрапаліта Філіпа ў 1569 годзе.

Малюта Скуратаў
Нараджэнне XVI стагоддзе
Смерць 1 студзеня 1573(1573-01-01)[1]
Імя пры нараджэнні руск.: Григо́рий Лукья́нович Скура́тов-Бе́льский
Дзеці Yekaterina Shuyskaya[d] і Марыя Рыгораўна Скуратава-Бельская[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Іван IV і Малюта Скуратаў, карціна Г.Сядова

У студзені 1570 у сувязі з падазрэннем ў здрадзе Ноўгарада кіраваў яго разгромам, забіўшы шмат жыхароў. У 1571 годзе вёў следства аб прычынах паражэння рускіх войскаў у баі з войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. Загінуў 1 студзеня 1573 года пры ўзяцці крэпасці Вайсенштайн у Лівонскую вайну, асабіста ўзначаліўшы штурм.

Адна з дочак яго, Марыя, была замужам за Барысам Гадуновым, яшчэ адна замужам за Дзмітрыем Іванавічам Шуйскім. Пахаваны побач з магілай свайго бацькі ў Іосіфа-Валакаламскім манастыры. Да цяперашняга часу пахаванне не захавалася.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Grigorij Lukʹânovič Skuratov-Belʹskij // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Lundy D. R. The Peerage