Малінаўка (жылы раён)

жылы раён Мінска

Малінаўка, жылы раён у паўднёва-заходняй частцы Мінска паміж МКАД і Паўднёвым Захадам з паўднёва-усходняга боку мяжуе з жылым раёнам Брылевічы.

Малінаўка
53°51′13″ пн. ш. 27°26′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Маскоўскі раён
Дата заснавання пачатак 1980-х
Ранейшы статус пасёлак
Год уключэння ў межы горада першая палова 1980-х
Паштовыя індэксы 220025, 220051
Насельніцтва 120 тыс. чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Размяшчэнне мікрараёна на карце горада

Ад МКАД аддзелена вуліцай Слабадской (мае выгіб вялікага радыуса, адпаведнага трасе МКАД), у кірунку да цэнтра праз прапарцыянальныя прамежкі паралельна ёй пракладзены вуліцы Ясеніна, Бялецкага, Любімава. Забудоўваецца з другой паловы 1980-х. Складаецца з дзевяці мікрараёнаў.

Пасля 1986 жыллё ў Малінаўцы ў масавым парадку атрымалі перасяленцы з раёнаў, якія пацярпелі ад Катастрофы на ЧАЭС.

Асноўныя вуліцы правіць

Інфраструктура правіць

Грамадская інфраструктура правіць

У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У кожным з дзевяці мікрараёнаў ёсць развітая сетка гандлёвых аб'ектаў, аптэк і іншых аб'ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку аддзяленні паштовай сувязі РУП "Белпошта" і аддзяленні ААБ "Беларусбанк". Раён абслугоўвае дзве дарослыя (№25, №5) і дзіцячая (№15) паліклінікі. У жылым раёне працуюць 10 школ, 4 гімназіі, 26 дзіцячых дашкольных устаноў. У мікрараёне Малінаўка-8 размешчаны гандлёвы цэнтр "ProStore".

Транспарт правіць

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 3 чэрвеня 2014 [1] адбылося адкрыццё станцыі метро Малінаўка.

Славутасці правіць

Па адрасе праспект газеты «Звязда», насупраць дома № 32, к. 1 захаваўся курган, які датуецца XI ст. Курган быў абследаваны ў 1978 і 1980 гадах. Яшчэ адзін курган знаходзіцца насупраць дома № 26 па праспекце Любімава.[3]

У 1986 годзе было знойдзена селішча, якое датуецца X-XII ст. Селішча знаходзіцца ў кіламетры на паўднёвы ўсход ад дома № 26 па праспекце Любімава. Падчас земляных работ частка плошчы была разбурана.[3] Плошча, якая захавалася (каля 0,3 га) была абследавана ў 1986 годзе.

Побач з мікрараёнам знаходнзіцца парк імя Міхаіла Паўлава, які з усходу мяжуе з мікрараёнам Паўднёвы Захад. Праз парк працякае р. Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў. Парк быў закладзены ў першай палове 1990-х.

1 верасня 2012 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця парка. Парк з'яўляецца галоўнай адкрытай святочнай пляцоўкай Маскоўскага раёна.

Гл. таксама правіць

Зноскі