Маліна звычайная
Маліна звычайная[3], Маліна чырвоная[4], Маліна[5][6][7][8][9] (Rubus idaeus) — расліна сямейства ружавых. З'яўляецца дыагнастычным відам для класу расліннасці Epilobietea angustifolii.
Маліна звычайная | ||||||||||||||||
Плады маліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Rubus idaeus L. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Расце па высечках, лясах, хмызняках, берагах рэк. Часта разводзіцца ў садах.
Батанічнае апісанне
правіцьМаліна. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Маліна звычайная — лістападны паўкуст са шматгадовым карэнішчам, з якога развіваюцца двухгадовыя надземныя сцёблы вышынёй 1,5-2,5 метра[10].
Карэнішча звілістае, дравяністае, са шматлікімі даданымі каранямі, якія ўтвараюць магутную разгалінаваную сістэму.
Сцёблы прамастаячыя. Парасткі першага года травяністыя[10], зялёныя з шызым налётам, сакавітыя, пакрытыя тонкімі, звычайна частымі мініятурнымі шыпамі. На другі год парасткі дранцвеюць і набываюць карычневы колер, адразу пасля плоданашэння засыхаюць[10], але з таго ж кораня на наступны год вырастаюць новыя сцёблы.
Лісце авальнае, чарговае, чэрашковае, складанае, няпарнаперыстае з 3—7 (звычайна 3—5) пільчастымі, зверху амаль голымі, знізу лямцава-апушанымі лісточкамі[10]. Зверху цёмна-зялёнае, знізу бялёсае, апушана дробнымі валасінкамі[10].
Кветкі 5-пялёсткавыя, белаватыя, каля 1 см у папярочніку, сабраныя ў невялікія пэндзлепадобныя суквецці, размяшчаюцца на верхавінах сцеблаў або ў пазухах лісця. Пялёсткі карацей долей чашачкі. У сярэдняй паласе Расіі маліна Цвіце з чэрвеня па ліпень[10], часам аж да жніўня. У Беларусі цвіце ў маі-чэрвені, ягады выспяваюць у ліпені.
Плады ўяўляюць сабой сакаўныя невялікія валасістыя касцянкі[10], зрослыя на кветаложы у складаны плод. Плод, як правіла, чырвонага колеру (ад ружовага да насычанага бардовага), аднак сустракаюцца сарты жоўтага і нават чорнага колеру (ажынападобныя)[11].
Плады з'яўляюцца звычайна на другі год. У першы год на парастках замяшчэння ў пазухах лісця толькі закладваюцца 2 кветкавыя пупышкі, з якіх на другі год адрастаюць пладовыя галінкі. У паўднёвых раёнах плады з'яўляюцца і на парастках першага года ў сярэдзіне восені. Існуюць таксама ремантантныя сарты маліны, адаптаваныя да ўмоў сярэдняй паласы Расіі, здольныя плоданасіць на парастках першага года[12].
Арэал і экалогія
правіцьСустракаецца ў еўрапейскай частцы Расіі, Украіне, на Каўказе, у Сібіры; распаўсюджана ў Беларусі[13]. Ва Украіне распаўсюджана на Палессі, у паўночнай частцы ўкраінскага лесастэпу , у Карпатах. Культывуецца па ўсёй Украіне. Прамысловая нарыхтоўка магчымая ў Валынскай, Ровенскай, Івана-Франкоўскай, Чарнавіцкай, Закарпацкай абласцях.
Расце ў падлеску сырых мяшаных і шыракалістых лясоў, хмызняках, на ўзлесках, на высечках, га́рах, лясных палянах і прасеках, сярод іншых кустоў па берагах рэк і ў ярах, часта ўтварае суцэльныя зараснікі[10]. Ценетрывалая расліна.
Маліна шырока культывуецца як ягадная расліна.
Краіны-лідары па вырошчванні маліны:
Краіна | 1985 | 1995 | 2005 |
---|---|---|---|
Расія | 0 | 85 | 175 |
Сербія і Чарнагорыя | 0 | 53 | 90 |
ЗША | 14 | 32 | 62 |
Польшча | 38 | 40 | 38 |
Германія | 26 | 27 | 20 |
Украіна | 0 | 8 | 20 |
Канада | 15 | 20 | 13 |
Вялікабрытанія | 23 | 11 | 11 |
Венгрыя | 26 | 18 | 10 |
Францыя | 6 | 7 | 8 |
Хімічны склад
правіцьПлады ўтрымліваюць да 11 % цукраў (глюкозу, фруктозу, пентозу), сляды эфірнага масла, пекцінаыя і бялковыя рэчывы, слізь, вітаміны C, A, B; 1-2 % арганічных кіслот (яблычная, цытрынавая, вінная, саліцылавая і інш .), спірты (вінны, ізаамілавы, фенілэцілавы), кетоны (ацэтаін, дыацэціл, β-янон), антацыяны цыянін, кацехіны (D-кацехіны, L-эпігалакацехін), да 0,3 % дубільных рэчываў[14][15].
3 мінеральных злучэнняў мякаць пладоў маліны ўтрымлівае шмат жалеза.
Насенне ўтрымлівае да 22 % тлустага алею[15].
Значэнне і ўжыванне
правіцьПлады маліны
|
Лекавая, харчовая, меданосная, дэкаратыўная расліна.
У кулінарыі
правіцьЯгады маліны маюць выдатныя смакавыя якасці. Плады маліны ўжываюць як свежымі, так і марожанымі або выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі варэння, жэле, мармеладу, сокаў, воцату[10]. Малінавыя віны, настойкі, лікёры[10] валодаюць высокімі смакавымі якасцямі.
У медыцыне
правіцьУ якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плады толькі лясной[10] маліны (лац.: Fructus Rubi idaei). Плады збіраюць спелымі, без кветаножак і кветкаложа. Сушаць пасля папярэдняга правяльвання у сушылках пры тэмпературы 50-60 °C, расклаўшы сыравіну тонкім пластом на тканіне або паперы[16]. У медыцыне сушаныя плады ўжываюцца як патагонны сродак, сіроп — для паляпшэння смаку мікстуры[10].
У народнай медыцыне выкарыстоўваюцца плады і лісце пры прастудзе, грыпе, як гарачкапаніжальны сродак.
Саліцылавая кіслата пладоў аказвае патагоннае, гарачкапаніжальнае і супрацьпрастуднае дзеянне. Сухія ягады маліны ў народнай медыцыне заварваюць як асобна, так і ў патагонных зборах пры прастудных захворваннях, грыпе, ангінах[10]. Маліна карысная пры малакроўі, атэрасклерозе і гіпертанічнай хваробе. Сіроп са свежых ягад дабаўляюць у непрыемныя на смак і пах лякарствы. Як вонкавы сродак маліну выкарыстоўваюць для выдалення вугроў і прышчоў. У народнай медыцыне адвары і настоі лісця і кветак маліны ўжываюць пры кашлі, як адхарквальны сродак, пры ліхаманкавым стане, захворваннях горла, вачэй. Водныя настоі лісця выкарыстоўваюць пры энтэрытах, калітах, а таксама пры скурных хваробах, імі палошчуць горла пры стаматытах і ангінах[17].
Іншае
правіцьМеданос. Дзякуючы таму, што кветка маліны нахілена ўніз, пчала, якая здабывае нектар, знаходзіцца як бы пад натуральным падстрэшкам і можа працаваць нават падчас дробнага цёплага дажджу. З нектара, сабранага з 1 га квітнеючай лясной маліны, пчолы атрымліваюць 70 кг мёду, а з 1 га садовай маліны — 50 кг. Малінавы мёд змяшчае 41,34 % левулезы і 33,57 % глюкозы, валодае прыемным пахам і густам[18]. Пчолы, збіраючы нектар, павялічваюць ураджайнасць маліны на 60-100 %[19].
Лісце можа служыць для заварванне гарбаты. Яно змінаецца рукамі, лісце вылучае сок і чарнее, а потым яго сушаць на печы.
Агратэхніка
правіцьМаліна патрабавальная да ўрадлівасці, паветра- і вільгацезабеспячэння верхняга перагнойнага гарызонта глебы, дзе размешчана асноўная маса каранёў. Таму пад перадпасадачную апрацоўку глебы ўносяць высокія дозы арганічных і мінеральных угнаенняў. Пасадку маліны праводзяць восенню або вясной. Адлегласць паміж кустамі: пры куставым спосабе вырошчвання 0,7—1 м, пры палосным — 0,25—0,5 м. Добрыя ўраджаі магчымы толькі пры шпалернай культуры. На ўзроўні сярэдняй вышыні парасткаў нацягваюць два паралельныя рады дроту або сінтэтычнага шпагату з абодвух бакоў паласы раслін, шырынёй 30—50 см. Пры куставым спосабе вырошчвання парасткі падвязваюць веерам — да аднараднай шпалеры з двух радоў дроту[17].
Далейшы догляд насаджэнняў заключаецца ў рыхленні глебы і знішчэнні пустазелля, абрэзцы кустоў, унясенні ўгнаенняў, правядзенні паліваў, барацьбе са шкоднікамі і хваробамі. Глеба ў радах і міжрадкоўях павінна быць рыхлая, без пустазелля, а ў радах (палосах) — пад пастаянным слоем 10—15-сантыметровай мульчы з торфу, перагною і інш[17].
Калі каранёвыя парасткі дасягнуць вышыні 30—50 см, праводзяць нарміроўку маладых парасткаў, спалучаючы з рыхленнем глебы. Пасля апошняга збору ягад усе парасткі, якія адплоданасілі, выразаюць да ўзроўню глебы. Зімой маліна можа падмярзаць, гэта звязана не толькі з вялікімі маразамі, але і з рэзкімі перападамі тэмператур. Найбольш просты спосаб аховы маліны ад падмярзання — прыгінанне парасткаў да зямлі[17].
Некаторыя сарты
правіцьСарты маліны вядомы з 16 стагоддзя.
- '890—20'. Селекцыя НДІ садоўніцтва Сібіры імя М. А. Лісавенкі. Куст да 1 метра, парасткі трывалыя, шыпоў няма. Плады буйныя, да 5 г, круглай формы, ярка-чырвоныя, вельмі салодкія, дэсертнага смаку. Сорт сярэдняпоздняга тэрміну паспявання.
- 'Бабье лето' = ('Костинбродская' × 'Новость Кузьмина'). Вышыня куста 1-1,5 метра, парасткі прамыя, слаба разгалістыя, з шыпаватымі, моцна галінаванымі парасткамі сярэдняй таўшчыні. Плады сярэднебуйныя 2,1-3,0 г, усечана-канічнай формы, чырвоныя, добрай якасці, асвяжальнага смаку, размешчаны па ўсёй даўжыні бакавых разгалінаванняў. Дэгустацыйная адзнака 4,5 бала. Плады прыдатныя для замарожвання. Зімаўстойлівы, рэмантантны сорт сярэдняпоздняга тэрміну паспявання (другая дэкада жніўня), ураджайнасць сярэдняя (каля 1 кг з куста).
Шкоднікі
правіцьПашкоджанні парасткаў
правіць- Pennisetia hylaeiformis (syn. Bembecia hylaeiformis) Lasp.. Матылёк з кантрасна афарбаваным сінявата-чорным целам, з празрыстымі шклопадобнамі крыламі, некалькі нагадвае вос. Кукалка карычневая. Даўжыня гусеніц да 30 мм. Гусеніцы зімуюць ўнутры сцеблаў у іх заснавання. З вясны актыўна сілкуюцца, выядаючы іх асяродак. Скончыўшы развіццё, усярэдзіне хадоў ператвараюцца ў кукалак, папярэдне зрабіўшы некалькі адтулін для выхаду матылькоў. Матылькі з'яўляюцца ў чэрвені — ліпені і адкладаюць яйкі на глебу каля аснаванняў сцеблаў. Якія выйшлі з яек гусеніцы ўгрызаюцца ў сцёблы і карані, выклікаючы на іх ўздуцці. Пашкоджаныя сцёблы слаба пладаносяць, падсыхаюць, надломваюцца у аснавання.
- У якасці прафілактыкі рэкамендуецца дбайная нізкая выразка і спальванне пашкоджаных і завялых парасткаў і своечасовае выдаленне адпладанасіўшых сцеблаў[20].
- Распаўсюджанне: Амурская вобласць, поўдзень Хабараўскага края, Сахалінская вобласць, Прыморскі край; лясная і лесастэпавая зоны. Умераная Еўразія[21].
- Chortophila dentiens Pand.[22].
- Resseliella theobaldi Barnes[23].
- Macropsis fuscula Zett.. Гэты від сямейства цыкадкі (Cicadellidae) праводзіць зіму ў стадыі яйка ўнутры тканін сцеблаў каля бакавых пупышак на культурнай і дзікай маліне, з'яўляецца пераносчыкам віруса выраджэння[24].
Пашкоджанні бутонаў
правіцьПашкоджанні пладоў
правіць- Малінны жук звычайны (Byturus tomentosus). Дарослыя жукі і лічынкі пашкоджваюць ягады і кветкі. Жукі зімуюць у глебе на глыбіні 5-10 см паблізу кустоў маліны. Па заканчэнні зімоўкі сілкуюцца тычачкамі і песцікамі кветак розных раслін, а затым пераходзяць на маліну, ядучы маладыя лісце і выгрызаючы змесціва бутонаў. Яйцакладка ажыццяўляецца на маладыя лісточкі, а затым у маладыя кветкі. Лічынкі сілкуюцца пладаложам, а часам і касцяніцай, з-за чаго ва ўжытку ягады называюць «чарвівыя». Акукліванне лічынак адбываецца ў глебе[26].
- Lampronia corticella L.. Пярэднія крылы 5-7 мм даўжынёй, шэра-карычневыя з фіялетавым адлівам, ўпрыгожаны залаціста-жоўтымі плямамі рознай велічыні, з якіх два найбольш буйных прымыкаюць да задняга краю. Вусікі кароткія. Еўразійскі лясны від. Матылькі лятаюць днём, у канцы чэрвеня і ліпені. Гусеніцы насяляюць на маліне[27].
Пашкоджанні пупышак
правіць- Incurvaria rubiella Bjerk.. Маленькі начны матылёк з жоўтай галавой. Размах крылаў 11-14 мм. Пярэднія крылы пурпурна-карычневыя, бліскучыя з жоўтымі крапінкамі. Заднія крылы шэрыя з чорнымі серабрыстымі махрамі. Зімуе ў стадыі вусеня ў маленькіх белых шчыльных коканах пад адсталай карой старых сцеблаў маліны, у пяньках або на паверхні глебы. Ранняй вясной гусеніцы выходзяць з коканаў і пранікаюць у пупышкі маліны. Пашкоджаныя пупышкі засыхаюць, развіваюцца толькі адзінкавыя лісточкі. Сілкуючыся змесцівам пупышкі, вусень прагрызае ход да сярэдзіны парасткаў. Скончыўшы харчаванне, акукляюцца ў сярэдзіне парасткаў або ўнутры пупышкі. Кукалкі карычневыя, 5-8 мм. Праз некалькі дзён з кукалак выходзяць матылькі. Лёт адбываецца ў перыяд цвіцення маліны. Яйкі адкладаюцца па адным у кожнай кветцы. Вусені сілкуюцца пладаложам ягад да пачатку іх паспявання, а затым спыняюць развіццё, спускаюцца да аснавання парасткаў і ўпадаюць у дыяпаўзу[28]
Пашкоджанні лісцеў
правіць- Tetranychus urticae C.L.Koch[29]
- Eriophyes gracilis Nal.. У перыяд распускання пупышка гэты від кляшчоў можна выявіць на ніжнім баку лісця. Пры вялікай колькасці кляшчоў ліст пакрываецца бледна-зялёнымі масляністымі плямамі, форма ліста становіцца выродлівай. Дарослыя самкі зімуюць пад лускавінкамі пупышак[26].
- Amphorophora rubi Kalt.
- Aphis ideai. Цела яйкападобнае, даўжынёй 1,8-2,1 мм. Светлая, жаўтлява-зялёная, зелянява-белая. Трубачкі і хвосцік светлыя. Вусікі дасягаюць ½ даўжыні цела. Пасяляецца на ніжнім баку ліста. Прыкметнай дэфармацыі лісця не выклікае. Сустракаецца ў чэрвені — жніўні[30].
Пашкоджанні каранёў
правіцьМаліна ў культуры
правіцьМаліна ў філатэліі
правіцьПаштовыя маркі з малінай звычайнай выпушчаны поштай Беларусі і Узбекістана.
-
Паштовая марка Беларусі
-
Паштовая марка Узбекістана
Маліна ў геральдыцы
правіцьВыява маліны выкарыстана на гербах некалькіх адміністрацыйных адзінак.
-
Герб Маленіцэ
-
Герб Маліновіцэ
-
Герб Малінова, Чэхія
Маліна ў жывапісе
правіцьСамыя розныя мастакі малявалі маліну на сваіх палотнах. Сярод іх Ганна Мунтэ-Норстэд , Сара Мірыям Піл , Вільям Мэйсан Браўн, Леві Уэлс Прэнціс , Фёдар Талстой, Іван Хруцкі і іншыя.
-
Вільям Мэйсан Браўн. «Маліна на лясной глебе»
-
Леві Уэлс Прэнціс . «Вішні і маліна ў кошыках»
-
Фёдар Талстой. «Галіна маліны, матылёк і мураш»
-
Іван Хруцкі. «Плады і птушка»
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Пярэднеў У. Маліна // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Малина обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 77-79. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Малина и ежевика. Видовой состав. (руск.). selplod.ru (15 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 6 мая 2010.
- ↑ Евдокименко С. Н.. Биологический потенциал ремонтантных форм малины и селекционные возможности его использования (руск.). DiBase.ru (16 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 6 мая 2010.
- ↑ Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд.—Мн.: Ураджай, 1981.
- ↑ Под ред. Борисова М. И. Лекарственные свойства сельскохозяйственных растений. — Мн.: Ураджай, 1974. — С. 236. — 336 с.
- ↑ а б Вехов В. Н. и др. Культурные растения СССР / Отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1978. — С. 144. — 336 с.
- ↑ Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 209. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ а б в г Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- ↑ Иойриш Н. П. Пчёлы в жизни людей. — Киев: Урожай, 1969. — С. 41—42. — 183 с.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Малина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 181. Архівавана 7 студзеня 2012.
- ↑ Малинная стеклянница — Bembecia hylaeiformis(недаступная спасылка) на сайце Вредители в вашем саду Архівавана 12 чэрвеня 2011. (руск.)
- ↑ Pennisetia hylaeiformis Lasp. — Малинная стеклянница на сайце Центральная научная сельскохозяйственная библиотека Российской академии сельскохозяйственных наук (ГНУ ЦНСХБ Россельхозакадемии) (руск.)
- ↑ Муха малинная Архівавана 28 кастрычніка 2011. на сайце Вредители плодовых и ягодных культур Архівавана 14 чэрвеня 2011. (руск.)
- ↑ Беляев А. А. Защита малины от малинной побеговой галлицы и стеблевых микозов в Западной Сибири. — Автореферат диссертации на соискание учёной степени доктора сельскохозяйственных наук. — Новосибирск, 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Власова Э. А., Ларина Э. И. Защита ягодных культур. — Лениздат, 1974.
- ↑ Попов С. Я. Трофические связи малинно-земляничного долгоносика Anthonomus rubi Herbst (Coleoptera, Curuculionidae) // Энтомологическое обозрение. — 1996. — Т. 75. — № 2. — С. 263-272.
- ↑ а б Казаков И. В., Кичина В. В. Малина. — М.: Россельхозиздат, 1976. — 76 с.
- ↑ Моль продоксидовая малинная / Lampronia corticella (Linnaeus, 1758) на сайце Бабочки Южного Урала: Справочник-определитель. (руск.)
- ↑ Савковский П. П. Атлас вредителей плодовых и ягодных культур. — 5-е изд., доп. и перераб. — К.: Урожай, 1990. — 96 с.(недаступная спасылка)
- ↑ Обыкновенный паутинный клещ Архівавана 5 кастрычніка 2012. на сайце Сингента (руск.)
- ↑ Aphis idaei Goot — Малинная тля на сайце Центральная научная сельскохозяйственная библиотека Российской академии сельскохозяйственных наук (ГНУ ЦНСХБ Россельхозакадемии) (руск.)
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.
- Казаков И. И., Кичина В. В. Малина. — М., 1980
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 770. Rubus idaeus L. — Малина обыкновенная, или лесная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 406. — ISBN 9-87317-128-9.
- Казаков И., Евдокименко С. Ремонтантная малина // Наука и Жизнь. — 2007. — № 9.
Спасылкі
правіць- Малина обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Маліна
- ГОСТ Р 54691-2011. Малина и ежевика свежие. Технические условия (руск.)