Малітва Гасподняя
Малітва Гасподняя, Малітва Панская (або «Ойча наш») з’яўляецца цэнтральнай малітвай у хрысціянстве. Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос даў яе сваім вучням, калі яны прасілі Яго навучыць іх малітве.
У Новым Запавеце Бібліі, малітва з’яўляецца ў дзвюх формах: у Евангеллі ад Мацвея ў рамках дыскурсу пра паказную праведнасць у Нагорнай пропаведзі; і ў Евангеллі ад Лукі, у якім запісваюцца Ісус, да якога падышоў «адзін з яго вучняў» з просьбай навучыць іх «маліцца, як Ян навучыў вучняў сваіх.»
Літургічная форма
правіцьЛітургічнай формай лічыцца малітва паводле Евангелля ад Мацвея.
- У каталіцтве
- [1]
- Ойча наш,
- каторы ёсць у небе,
- свяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё,
- будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі.
- Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння,
- і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым,
- і не ўводзь нас у спакусу,
- але збаў нас ад злога. Амэн.
- У праваслаўі
- Па-царкоўнаславянску (беларуская вымова)
- О́тча на́ш,
- і́жа ясі́ на небясе́х,
- да свяці́цца і́мя Твае́, да пры́йдзет Ца́рствіе Твае́,
- да бу́дзет во́ля Твая́, я́ка на небясі́ й на зямлі́;
- хле́б на́ш насу́шчны да́ждж на́м дне́сь,
- і аста́ві на́м до́ўгі на́ша, я́кажэ й мы́ астаўля́ем даўжніко́м на́шым;
- і не ўвядзі́ на́с ва іскушэ́нне,
- но ізба́ві на́с ад лука́вага. Амі́нь.
- Па-беларуску[2]
- Ойча наш,
- Які ёсць на нябёсах,
- няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё,
- няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі.
- Хлеб наш надзённы дай нам сёння;
- і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым;
- і не ўвядзі нас у спакусу,
- але збаў нас ад злога. Амінь
У перакладзе Васіля Цяпінскага
правіцьПершы беларускі пераклад малітвы выканаў Васіль Цяпінскі паводле тэксту Евангелля ад Мацвея:
Отче наш, котории еси на небесе, нехай святится имя твое. Нехай прийде королевство твое, нехай буде воля твоя, якъ нанебе и наземли. Хлеб нашъ повседенный (некоторыи выкладають наибытнейший) дай намъ нине. И отпусти нам долги наши, як имы отпусчаемъ должникомъ нашимъ. И невъводи насъ впокусы, але збавь нас от злого. Иж твое есть королевство і моцъ и слава навеки, аминь.[3] |
У перакладзе Васіля Сёмухі
правіць«Ойча наш» паводле Евангелля ад Мацвея
правіцьОйча наш, Які ёсць на нябёсах! Хай свяціцца імя Тваё;
хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая як на небе, так на зямлі;
хлеб наш надзённы дай нам сёння;
і даруй нам правіны нашыя, як і мы даруем вінаватым перад намі;
і не дапусьці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога; бо Тваё ёсць Царства і сіла і слава навекі. Амін.[4]
«Ойча наш» паводле Евангелля ад Лукі
правіцьОйча наш, Які ісць ў нябёсах! хай свяціцца імя Тваё; хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая і на зямлі,
як на небе; хлеб наш надзённы давай нам на кожны дзень;
і даруй нам грахі нашыя, як і мы даруем кожнаму вінаватаму перад намі; і не дапусьці нас у спакусу, але ратуй нас ад ліхога.[5]
Зноскі
- ↑ http://www.catholic.by/port/prayers/main/ Архівавана 8 верасня 2011.
- ↑ Богаслужэнні па-беларуску, Праваслаўнае набажэнства і малітвы на Беларускай мове
- ↑ Евангелие Василия Тяпинского - с.12-13
- ↑ Біблія беларуская ў перакладзе Васіля Сёмухі, Евангелле ад Мацвея, гл.6, тэксты 9-13
- ↑ Біблія беларуская ў перакладзе Васіля Сёмухі, Евангелле ад Лукі, гл.11, тэксты 2-4