Мамо

Песня Анастасіі Прыходзька

«Мамо» (з укр. — «Мама»[1]) — песня, якую прадстаўніца Расіі Анастасія Прыходзька выканала ў маі 2009 года на конкурсе песні Еўрабачанне, заняўшы 11 месца. Эксклюзіўныя правы на лічбавае распаўсюджванне і продаж на тэрыторыі Расіі сінгла «Мамо» атрымала МТС.[2][3].

«Мамо»
Вокладка сінгла «Мамо» (P175, 2009)
Сінгл выканаўцы Анастасія Прыходзька
з альбома Заждалась
Выпушчаны 28 лютага 2009
Мова украінская мова і руская
Фармат Радыёратацыя, відэакліп, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2009
Жанр этна-поп
Кампазітар Канстанцін Меладзэ
Працягласць 2:50
Лэйбл Першае музычнае Выдавецтва
Прадзюсар Канстанцін Меладзэ
Анастасія Прыходзька, храналогія сінглаў
«Безответно»
(2008)
«Мамо»
(2009)
«Люли-люли»
(2010)
Расія "Мамо"
Конкурс песні Еўрабачанне 2009
Анастасія Прыходзька выконвае сваю песню «Мамо» ў фінале Еўрабачання-2009
Краіна Расія
Выканаўца(ы) Анастасія Прыходзька
Мовы руская, украінская
Кампазітар(ы) Канстанцін Меладзэ
Аўтар(ы) тэксту песні Канстанцін Меладзэ, Дыяна Гольдэ
Вынікі
Фінал 91 (11-ае месца)
Храналогія
◄ Believe (2008)   
Lost and Forgotten (2010) ►

Песня правіць

Музыка правіць

Аўтарам музыкі з’яўляецца Канстанцін Меладзэ. Аднак у сярэдзіне сакавіка 2009 года ён быў абвінавачаны ў плагіяце.[4] Выкладач вакала з Растова-на-Доне Ядвіга Псэпкоўская заявіла, што яшчэ ў снежні адправіла на адрас расійскага адборачнага журы конкурсу «Еўрабачанне-2009» песню «Повзрослевшая любовь» ва ўласным выкананні. Яна сцвярджае, што мелодыя кампазіцыі «Мамо» нагадвае яе песню:

Калі я пачула песню ў яе выкананні, то проста абамлела! Мелодыя толькі няшмат адрозніваеццца ад маёй, усяго толькі зменены рытмічны малюнак.

Прэс-цэнтр Меладзэ адмовіўся каментаваць гэту сітуацыю. Ядвіга Псэпкоўская падала ў суд.

Тэкст правіць

Так як песня пісалася спецыяльна для ўкраінскага адбору на «Еўрабачанне-2009», то спачатку тэкст быў на ўкраінскай мове (аўтарам украінскай версіі з’яўляецца Дыяна Гольдэ), але для расійскага адбору Канстанцін Меладзэ зрабіў пераклад 2 куплетаў, але прыпеў застаўся арыгінальным. Такім чынам, на расійскам адборы кампазіцыя была выканана на дзвюх мовах: рускай і ўкраінскай.[5]

12 сакавіка 2009 года на «Рускім радыё» адбылася прэм’ера канчатковага варыянта песні «Мамо», у якім яна была выканана ў фінале конкурсу. Як і сцвярджаў раней Канстанцін Меладзэ[6], песня захавалася ў руска-ўкраінскім варыянце: усе куплеты і адзін прыпеў выконваюцца па-руску, іншыя прыпевы па-ўкраінску. Працягласць песні была скарочана да 2 хв. 49 с.

Выпуск правіць

Прэзентацыя ўкраінскай версіі прайшла 28 лютага 2009 года на шоу Савіка Шустэра, а 12 сакавіка 2009 года на «Рускім радыё» адбылася прэм’ера руска-ўкраінскага варыянта.

Еўрабачанне правіць

Песню «Мамо» абралі з 16 фіналістаў расійскага нацыянальнага адбору. Народнае галасаванне з дапамогай sms-паведамленняў і званкоў вызначыла тройку лідараў: «Мамо» (Анастасія Прыходзька), Back to love (Валерыя) і «Любовью отвечай»Кватро»). З трох прэтэндэнтаў прафесійнае журы ў прямым эфіры абрала расійскага ўдзельніка на «Еўрабачанні 2009». Пасля таго, як журы вярнулася з нарады, вядучым быў пераданы канверт з імем пераможцы. Атрымаўшы 6 галасоў з 11, перамагла песня «Мамо».

Відэакліп правіць

 
Кадр з відэакліпу «Мамо»

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам для відэакліпу на кампазіцыю «Мамо» стаў Алан Бадоеў, а аператарам — Яраслаў Пілунскі. Здымкі праходзілі ў Кіеве. Спачатку прэм’ера відэа мала адбыцца 10 красавіка 2009 года, але затым перанесена на тыдзень. 19 красавіка відэакліп на песню «Мамо» быў прэзентаваны ва Украіне на ўкраінскім музычным канале M1 ў праграме «Міністэрства прэм’ер», а 21 красавіка ў Расіі на музычным канале «Муз-ТВ», які з’яўляецца медыя-партнёрам «Першага».

Сюжэт правіць

Паводле сюжэта кліпу Анастасія Прыходзька паўстае ў чатырох розных абразах, сімвалізуючых восень, зіму, вясну і лета. Асноўнай ідэяй відэа з’яўляецца тэма варажбы.

Першы вобраз, які з’яўляецца ў кліпе — гэта вясна. Анастасія разам з двайніком знаходзіцца ў начным вясеннім лесе і варажыць. Другі вобраз, ілюструючы прыпеў, гэта зіма. Трэцім з’яўляецца вобраз лета: Анастасія стаіць ля асвечанага сонцам акна. Чацвёртым і заключным вобразам стала тэма восені, дзе спявачка падзірае вясельны вэлюм на шматкі.

Чарты правіць

Чарты (2009) Вышэйшая
пазіцыя
Finnish Official Download Chart[7] 22
Latvian Airplay Top[8] 22
Russian Airplay Chart[9] 22
Ukraine|Ukrainian Airplay Chart[10] 12

Зноскі

  1. Слова ў клічным склоне украінскай мовы.
  2. МТС получила эксклюзивные права на треки призеров Евровидения (руск.)(недаступная спасылка). mobile.sakh.com. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 31 мая 2009.
  3. ЕВРОВИДЕНИЕ: Мы не прощаемся! (руск.). zvuki.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 31 мая 2009.
  4. Алекс Панченко. Меладзе обвинили в краже песни для «Евровидения» (руск.). газета «Сегодня». — электронная версия газеты. Праверана 16 сакавіка 2009.
  5. «Первый канал».. Исполнение песни «Мамо» на российском отборе. Официальный канал «Первого» на YouTube. — видео выступления. Праверана 26 красавіка 2009.
  6. Андрей Михеев.. Россия (руск.). esckaz.com. — страница России на сайте esckaz.com. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 7 сакавіка 2009.
  7. Finnish Official Download Chart Архівавана 26 чэрвеня 2009.
  8. Mamo - Anastasia Prihod'ko. Latvian Airplay Chart. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 28 мая 2009.
  9. Russian Airplay Chart Архівавана 31 жніўня 2011. проверено 2009-05-07
  10. Ukrainian Airplay Chart Архівавана 27 кастрычніка 2014. праверана 2009-05-04

Спасылкі правіць