Мамо Янсанэ

гвінейскі футбаліст

Мамо Янсанэ (англ.: Momo Yansane; нар. 29 ліпеня 1997, Фрыя, Гвінея) — гвінейскі футбаліст, нападнік харвацкага клуба «Рыека».

Футбол
Мамо Янсанэ
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 29 ліпеня 1997(1997-07-29)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Гвінея
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Харватыя Рыека
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2017 Гвінея Хафія
2017—2019 Марока ФЮС 9 (1)
2019   Беларусь Іслач 28 (11)
2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 23 (8)
2020—2021 Малі Блэк Старз (Бамако) 0 (0)
2021   Расія Ніжні Ноўгарад 16 (6)
2021—2023 Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 20 (12)
2022—2023   Расія Пары Ніжні Ноўгарад 16 (0)
2023— Харватыя Рыека
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Гвінея Гвінея 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 верасня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

У 2016—2017 гадах выступаў у гвінейскай камандзе «Хафія». У 2017 годзе перайшоў у клуб ФЮС, адкуль у 2019 годзе, згодна з дамовай паміж мараканскім клубам і «Іслаччу», пачаў выступленне за апошнюю. У пачатку снежня 2019 года «Іслач», якая мела першачарговае права выкупу трансферных правоў на гульца, выкарыстала гэта права[2].

У верасні 2020 года перайшоў у малійскі клуб «Блэк Старз»[3], за які, аднак, так і не згуляў. У пачатку 2021 года на правах арэнды далучыўся да клуба «Ніжні Ноўгарад» з расійскай ФНЛ і дапамог яму выйсці ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2021 года папоўніў склад ціраспальскага «Шэрыфа», з якім стаў чэмпіёнам Малдовы, гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

У верасні 2022 года зноў быў арандаваны клубам «Пары Ніжні Ноўгарад»[4]. У ліпені 2023 года вярнуўся з арэнды ў «Шэрыф», а ў верасні 2023 года перайшоў у харвацкую «Рыеку»[5].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2017 годзе выступаў за моладзевую зборную Гвінеі ў Кубке афрыканскіх нацый. У лістападзе 2019 годзе атрымаў запрашэнне ў нацыянальную зборную, аднак ні ў матчы з Намібіяй, ні з Марока на поле не выйшаў.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 6 кастрычніка 2021 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Судана.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць