Адкрыць галоўнае меню

Мамука Бахтадзэ

Мамука Бахтадзэ (груз. მამუკა ბახტაძე; нар. 9 чэрвеня 1982, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, з 20 чэрвеня 2018 года — прэм’ер-міністр Грузіі. З 13 лістапада 2017 па 13 чэрвеня 2018 — міністр фінансаў.

Мамука Бахтадзэ
груз. მამუკა ბახტაძე
Mamuka Bakhtadze.png
сцяг
Прэм’ер-міністр Грузіі
сцяг
20 чэрвеня 2018 — 2 верасня 2019
Прэзідэнт: Георгій Маргвелашвілі
Папярэднік: Георгій Квірыкашвілі
Пераемнік: Георгій Гахарыя
сцяг
Міністр фінансаў Грузіі
13 лістапада 2017 — 13 чэрвеня 2018
 
Партыя: Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар тэхнічных навук
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 9 чэрвеня 1982(1982-06-09) (37 гадоў)
 
Сайт: gov.ge/index.php?lang_id…
 
Аўтограф: Mamuka Bakhtadze signature.svg

БіяграфіяПравіць

Мамука Бахтадзэ нарадзіўся 9 чэрвеня 1982 года ў Тбілісі. Скончыў факультэт мікраэканомікі і менеджменту Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта і магістратуру МДУ імя Ламаносава. Доктар тэхнічных навук.

На працягу чатырох гадоў узначальваў ЗАТ «Грузінская чыгунка». З 13 лістапада 2017 года займаў пасаду міністра фінансаў Грузіі. 13 чэрвеня 2018 прэм’ер-міністр Георгій Квірыкашвілі падаў у адстаўку. 14 чэрвеня на пасаду кіраўніка кабінета кіруючая партыя «Грузінская мара» прадставіла кандыдатуру Бахтадзэ. 20 чэрвеня дэпутаты парламента Грузіі на пазачарговым пасяджэнні ў Кутаісі зацвердзілі Бахтадзэ і прадстаўлены ім склад урада. Большасць членаў зацверджанага ўрада складаюць члены ранейшага кабінета міністраў.

Галоўнымі прыярытэтамі на пасадзе старшыні ўрада называе інвестыцыі ў адукацыю, а таксама еўраінтэграцыю, пабудова інавацыйнай эканомікі і мірнае ўрэгуляванне канфліктаў.

СпасылкіПравіць