Кляштар Райхенау

(Пасля перасылкі з Манастыр Райхенау)

Кляштар Райхенау (ням.: Kloster Reichenau) — бенедыкцінскі кляштар на востраве Райхенау на Бодэнскім возеры. Разам з Санкт-Галенскім абацтвам і кляштаром у Фульдзе належыць да найбольш значных помнікаў эпохі Каралінгаў у Германіі. У кляштары знаходзяцца цэрквы св. Марыі і Марка, св. Пятра і Паўла і св. Георгія, пабудаваныя ў IX—XI стст. У кляштары захаваўся насценны роспіс, якая лічыцца самым старым у Германіі.

Манастыр
Кляштар Райхенау
Kloster Reichenau
Кляштар Райхенау
Кляштар Райхенау
47°41′57″ пн. ш. 09°03′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Востраў
  • Райхенау[d]
Канфесія каталіцтва
Епархія Канстанцкае біскупства[d]
Ордэнская прыналежнасць бенедыкцінцы
Тып мужчынскі
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Заснавальнік біскуп св. Пірмін
Дата заснавання 724
Дата скасавання 1803
Будынкі
царква св. Марыі і Марка • царква св. Пятра і Паўла • царква св. Георгія
Вядомыя насельнікі Герман з Райхенау
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кляштар уключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2000 г.

Заснаваны ў 724 г. біскупам св. Пірмінам у пераважна паганскай на той перыяд часу Алеманіі. Па легендзе св. Пірмін, прыбыўшы на востраў Райхенау, выгнаў з яго вадзяных змей. Там, дзе на востраў ступіла яго нага, забіла крыніца.

Першы росквіт кляштара прыпадае на VIII—IX стст. — перыяд хрысціянізацыі Алеманіі. Пры абаце Хейтоне кляштар усталяваў сувязі з Візантыяй, у ім вывучалі грэчаскую мову. Паводле «Кнігі пабрацімаў» кляштара Райхенау ў 870-я гг. у ім спыняўся апостал славян святы Мяфодзій, выгнаны сваімі праціўнікамі з Маравіі ў Швабію, а таксама яго грэчаскія місіянеры-спадарожнікі. Хутчэй за ўсё іменна ў Райхенау быў складзены «Баварскі географ» (традыцыйная назва па месцы пазнейшага захоўвання ў Мюнхене) — каталог этнонімаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе згадваецца Русь (Ruzzi) і шэраг невядомых па іншых крыніцах славянскіх і балтыйскіх плямён. Абатам кляштара Райхенау ў 40-х гг. IX у. быў Валафрыд Страбон.

Майстар райхенаускай школы. Евангеліярый караля Атона III. Эпізод: Уладар на троне. Каля 1000 г. Баварская дзяржаўная бібліятэка. Мюнхен

Другі культурны росквіт Райхенау адносіцца да часу Атонаўскага Адраджэння. Дзякуючы заступніцтву Атонаў I і II атрымала вядомасць школа кніжнай мініяцюры кляштара Райхенау. У XI стагоддзі ў кляштары жыў і працаваў вядомы сярэдневяковы вучоны і тэарэтык музыкі Герман з Райхенау.

Кляштар быў секулярызаваны ў 1803 г. З 2001 г. на востраве пасялілася невялікая група манахаў-бенедыкцінцаў.

Літаратура

правіць
  • Arno Borst: Mönche am Bodensee 610-1525 (= Bodensee-Bibliothek, Bd. 5). Sigmaringen, 1978
  • Helmut Maurer (Hrsg.): Die Abtei Reichenau. Neue Beiträge zur Geschichte und Kultur des Inselklosters (= Bodensee-Bibliothek, Bd. 20). Sigmaringen, 1974
  • Reichenau, bearb. v. Franz Quarthal u.a., in: Die Benediktinerklöster in Baden-Württemberg, bearb. v. Franz Quarthal (= Germania Beneditctina, Bd. 5), Ottobeuren 1976, S. 503-548
  • Walter Berschin (Hrsg.): Reichenauer Texte und Bilder
    • Nr. 1: Walter Berschin, Theodor Klüppel: Die Reichenauer Heiligblut-Reliquie. 2., erw. Aufl., Stuttgart, 1999
    • Nr. 2: Walter Berschin, Theodor Klüppel: Die Legende vom Reichenauer Kana-Krug. Die Lebensbeschreibung des Griechen Symeon. Sigmaringen, 1992
    • Nr. 3: Walter Berschin, Johannes Staub (Hrsg.): Die Taten des Abtes Witigowo (985-997). Eine zeitgenössische Biographie des Purchart von der Reichenau. Sigmaringen, 1992
    • Nr. 4: Walter Berschin, Theodor Klüppel: Der Evangelist Markus auf der Reichenau. Sigmaringen, 1994
    • Nr. 5: Harald Drös: Das Wappenbuch des Gallus Öhem. Sigmaringen, 1994
    • Nr. 6: Bernd Konrad, Gertrud Weimar: Heilige am Bodensee. Der spätgotische Flügelaltar im Reichenauer Münster (1498). Sigmaringen, 1997
    • Nr. 7: Walahfrid Strabo, Zwei Legenden (Blathmac, der Märtyrer von Iona (HY), Mammes, der christliche Orpheus), hrsg. v. Mechthild Pörnbacher, Sigmaringen, 1997
    • Nr. 8: Walter Berschin, Alfons Zettler: Egino von Verona. Der Gründer von Reichenau-Niederzell (799). Sigmaringen, 1999
    • Nr. 9: Richard Antoni: Leben und Taten des Bischofs Pirmin. Eine karolingische Vita. 2., erw. Aufl., Heidelberg, 2005. ISBN 978-3-930978-82-3
    • Nr. 10: Bernd Konrad, Gertrud und Peter Weimar: Die Renaissancefresken im spätgotischen Chor des Reichenauer Münsters. Stuttgart, 2002
    • Nr. 11: Walter Berschin, Martin Hellmann: Hermann der Lahme. Gelehrter und Dichter (1013-1054). 2., erw. Aufl., Heidelberg 2005. ISBN 978-3-930978-81-6
    • Nr. 12: Heito und Walahfrid Strabo: Visio Wettini. 2., erw. Aufl., Heidelberg, 2004. ISBN 978-3-930978-68-7
    • Nr. 13: Walahfrid Strabo: De cultura hortorum (Hortulus). Das Gedicht vom Gartenbau. Heidelberg, 2007. ISBN 978-3-930978-95-3
    • Nr. 14: Hermann der Lahme: Opusculum Herimanni (De octo vitiis principalibus). Eine Vers- und Lebensschule. Heidelberg, 2007. ISBN 978-3-930978-96-0
  • Thomas Kreutzer: Verblichener Glanz. Adel und Reform in der Abtei Reichenau im Spätmittelalter, Stuttgart, 2008. ISBN 978-3-17-019760-2
  • Monika Spicker-Beck, Theo Keller: Klosterinsel Reichenau. Kultur und Erbe, Stuttgart, 2001
  • Alfons Zettler: Die frühen Klosterbauten der Reichenau. Ausgrabungen - Schriftquellen - St. Galler Klosterplan (= Archäologie und Geschichte, Bd. 3). Sigmaringen, 1988
  • Wolfgang Erdmann: Die Reichenau im Bodensee. Geschichte und Kunst. 11., von Bernd Konrad durchgesehene und um ein Kapitel zum spätgotischen Chor erweiterte Aufl. Königstein i. Ts. 2004 (= Die Blauen Bücher). ISBN 3-7845-1222-4
  • Carla Th. Mueller u. Werner Hiller-König: Die Schatzkammer im Reichenauer Münster. Mit Beitr. v. Gudrun Bühl, Agnes Krippendorf, Diane Lenz u. Birgit Schneider. Königstein i. Ts. 2003 (= Die Blauen Bücher). ISBN 3-7845-3190-3
  • Elisabeth von Gleichenstein, Christoph A. Graf Douglas: Gold und Silber aus Konstanz, Meisterwerke der Goldschmiedekunst des 13. − 18. Jahrhunderts 1985, ISBN 3-924246-07-6
  • K. A. Barack (Hrsg),Gallus Oheims Chronik von Reichenau, 1866, Band 84 der Bibliothek des Litterarischen Vereins in Stuttgart

Спасылкі

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 974
рус.англ.фр.