Мангейм
Манге́йм (ням.: Mannheim) — горад у Германіі, трэці (пасля Штутгарта і Карлсруэ) па велічыні горад у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВёска Mannenheim упершыню ўспамінаецца ў Лоршскім кодэксе пад 766 годам. У 1607 годзе паселішча атрымала гарадскія правы. Пазней быў пабудаваны цяперашні гістарычны цэнтр горада ў форме падковы, з палацам, перпендыкулярнымі вуліцамі, якія дзялілі горад на квадратныя кварталы, адсюль і назва цэнтра Квадраты. У 1720 годзе ў Мангейм з Гайдэльберга была перанесена рэзідэнцыя пфальцкіх курфюрстаў, такім чынам горад атрымаў палітычнае значэнне. У XVIII стагоддзі быў пабудаваны Мангеймскі палац у стылі барока, адзін з буйнейшых замкаў Еўропы.
Адукацыя
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Альберт Ладэнбург, нямецкі хімік-арганік
- Франчэска Лебрэн, нямецкая спявачка
- Альберт Шпеер
- Рыхард Крафт-Эбінг, нямецкі псіхіятр
- Іаган Баптыст Крамер
- Іаган Якаб Гекель
Спорт
правіць- У Мангейме праходзіў чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2010 года.
- У Мангейме два футбольных клуба. Футбольны клуб «Вальдгоф» папулярней за «Мангейм», але апошні тытулаваней. Футбольны клуб «Мангейм» у 1949 годзе стаў чэмпіёнам Германіі.