Манеро́н (руск.: Монерон) — востраў у Татарскім праліве. Уваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 16 км².

Манерон
руск. Монерон
Турыстычны комплекс
Турыстычны комплекс
Характарыстыкі
Плошча16 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
46°15′22,60″ пн. ш. 141°14′03,20″ у. д.HGЯO
АкваторыяТатарскі праліў
Краіна
Манерон (Расія)
Манерон
Манерон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З'яўляецца прыродным паркам.

Геаграфія правіць

Манерон — невялікі скальны востраў вулканічнага паходжання ў 130 км на паўднёвы захад ад Южна-Сахалінска. Найвышэйшы пункт — гара Старыцкага (493,3 м). На востраве маецца некалькі рэк і ручаёў з вузкімі далінамі.

Клімат марскі мусонны. Сярэднямесячная тэмпература найбольш прахалоднага месяца студзеня –8°C. Сярэднямесячная тэмпература паветра ў жніўні +18°C.

Прырода правіць

У выніку ўздзеяння чалавека плошча хваёвых лясоў вострава Манерон значна скараціліся. Захаваліся толькі асобныя ўчасткі ў далінах рэк і на паўночна-ўсходнім беразе. На іх месцы ўзніклі зараснікі каменнай бярозы і курыльскага бамбука. Усяго флора вострава налічвае 73 сямействы. Узрост яловых гаёў перавышае стагоддзе.

Для наземнай фаўны характэрны шматлікія птушкі і казуркі. У другой палове XX ст. былі акліматызаваны собаль і калан. На берагах лежні ластаногіх.

У 1995 г. для аховы прыроды Манерона быў створаны прыродны парк агульнага прызначэння.

Гісторыя правіць

Найбольш раннія сведчанні прысутнасці людзей на Манероне адносяцца да неаліта. У канцы 1 тысячагоддзя да н. э. — сярэдзіне 1 тысячагоддзя н. э. востраў наведвалі прадстаўнікі Ахоцкай культуры. З XVIII ст. тут сезонна спыняліся айны.

Пасля Руска-японскай вайны далучаны да Японіі. Тут былі пабудаваны маяк, метэаралагічная станцыя, 6 японскіх вёсак. Іх насельнікі займаліся рыбалоўствам і земляробствам. У 1941 г. на Манероне жыў 751 астраўлянін.

У 1945 г. востраў быў далучаны да РСФСР. На паўночным захадзе была арганізавана база рыбалоўнага флота. У канцы 1950-х на востраве жыло болей за 500 чалавек. Але далейшая пераарыентацыя сахалінскага флота да экспедыцыйнай здабычы прывяла да закрыцця савецкага паселішча. Некаторы час на Манероне сезонна нарыхтоўвалі сена.

У 1995 г. створаны прыродны парк. З 2006 г. наведваецца турыстамі.

Спасылкі правіць