Манон (опера Маснэ)

«Мано́н» (фр.: Manon) — лірычная опера ў пяці актах французскага кампазітара Жуля Маснэ. Французскае лібрэта Анры Мельяка і Філіпа Жыля паводле рамана «Гісторыя кавалера дэ Грыё і Манон Леско» (1731) французскага пісьменніка Антуана Франсуа (абата) Прэво. Прэм’ера адбылася ў Апера-Камік у Парыжы 19 студзеня 1884 года.

Манон
Кампазітар
Лібрэтыст Анры Мяльяк[d][1][2] і ФІліп Жыль[1][2]
Мова лібрэта французская
Крыніца сюжэту Манон Леско (раман)[1]
Жанр опера камік[1], опера[2]
Дзеяў 5[2]
Год стварэння 1884
Першая пастаноўка 19 студзеня 1884[2]
Месца першай пастаноўкі Апера-Камік[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя стварэння і пастаноўкі правіць

Маснэ працаваў над операй пачынаючы з 1881 года, пераважна ў сваім загарадным доме каля Парыжа; акрамя таго, падчас працы над «Манон» кампазітар некаторы час жыў у Гаазе, у тым самым доме, дзе калісьці жыў Прэво.

З першай пастаноўкі 19 студзеня 1884 года ў парыжскай Апера-Камік «Манон» стала адной з жамчужын яе рэпертуару: у 1919 годзе быў дадзены тысячны спектакль, у 1952 годзе — двухтысячны.

У 1885 годзе адбыліся брытанская прэм’ера ў Ліверпулі і амерыканская прэм’ера ў Нью-Ёрку. У Венскай прыдворнай оперы «Манон» была ўпершыню пастаўлена ў 1890 годзе, у Лондане — у 1891 годзе, у Турыне — у 1893 годзе, у Рыме — у 1894 годзе, першае прадстаўленне ў Метрапалітэн-опера прайшло ў 1895 годзе.

Зноскі

  1. а б в г д Mesa F. Opera: an encyclopedia of world premieres and significant performances, singers, composers, librettists, arias and conductors, 1597-2000Jefferson: McFarland & Company, 2007. — P. 161. — ISBN 978-0-7864-0959-4
  2. а б в г д е ё Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.