Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)

Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткімемарыяльны комплекс у г. Жодзіна Мінскай вобласці. Адкрыты каля шашы Мінск — Масква ў 1975 г. (скульптары А. Заспіцкі, I. Міско, М. Рыжанкоў, архітэктар А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР 1977 г.).

Помнік
Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі
54°06′02″ пн. ш. 28°18′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Жодзіна
Скульптар А. Заспіцкі, I. Міско, М. Рыжанкоў
Архітэктар Алег Рыгоравіч Трафімчук
Дата пабудовы 1975 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000574шыфр 613Д000574
Map

Апісанне правіць

 

Шасціфігурная скульптурная кампазіцыя (з бронзы) выцягнутая па гарызанталі. Фігура маці нібы застыла на двухпрыступкавым пастаменце, а праз сімвалічную дарогу, засаджаную кветкамі, — фігуры яе пяці сыноў (пастаўленыя на больш нізкі пастамент), што пайшлі на вайну. У помніку ўвасоблены драматычны лёс беларускай маці, жыхаркі г. Жодзіна Н. Ф. Купрыянавай  (руск.), усе пяць сыноў якой аддалі жыццё за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мемарыяльны комплекс арганічна ўваходзіць у навакольнае асяроддзе.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць