Мануэль Фердынанд Тэадор Сарацын (ням.: Manuel Ferdinand Theodor Sarrazin, нар. 6 лютага 1982, Дортмунд, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Бундэстагу ад зямлі Гамбург 16, 17, 18, 19 скліканняў[3].

Мануэль Сарацын
ням.: Manuel Sarrazin
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 6 лютага 1982(1982-02-06)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Сайт manuelsarrazin.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняе жыццё і адукацыя правіць

Сарацын нарадзіўся ў Дортмундзе, а з 1995 года жыве ў Гамбургу. Пасля заканчэння мясцовай гімназіі імя Фрыдрыха-Эберта ў 2001 годзе і грамадзянскай службы ён пачаў вывучаць гісторыю, польскую мову і права ў Брэменскім універсітэце ў 2002 годзе. У 2005 годзе перавёўся ў Гамбургскі ўніверсітэт, дзе ў 2013 годзе скончыў вучобу ў галінах гісторыі, усходнееўрапейскіх даследаванняў і права.

Палітычная кар’ера правіць

З 2004 па 2008 год Сарацын быў дэпутатам Парламента Гамбургу  (укр.).

Сарацын змяніў Аню Хайдук  (ням.) у Бундэстагу 13 мая 2008 года[4]. У ім ён з’яўляецца членам Камітэта па еўрапейскіх справах[5] і Камітэта па замежных справах[6][7]. З 2008 па 2013 год ён таксама працаваў у падкамітэце па еўрапейскіх пытаннях Камітэта па бюджэце. У сваёй парламенцкай групе адказвае за ўсходнееўрапейскі палітычны вектар[8]. У дадатак да даручэнняў камітэтаў Сарацын з 2018 года займае пасаду намесніка старшыні Нямецка-польскай парламенцкай групы сяброўства.

24 чэрвеня 2015 года ўзяў шэфства над Мікалаем Дзядком, беларускім актывістам і палітвязнем[9][10]. 9 ліпеня 2020 года стаў патронам Ігара Лосіка, беларускага блогера і палітычнага зняволенага[11][12].

Іншыя віды дзейнасці правіць

Зноскі правіць

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. https://www.dpg-bundesverband.de/vorstand.html Праверана 4 красавіка 2022.
  3. Manuel Sarrazin | Abgeordnetenwatch (ням.).
  4. Bundestagsfraktion, Bündnis 90/Die Grünen. Infos zur Person (ням.).
  5. Anton Troianovski (July 23, 2015), German Finance Chief Schäuble’s Tough Tone Heightens Uncertainty Over Bailout The Wall Street Journal  (укр.).
  6. German Bundestag - Committee on European Union Affairs (англ.).
  7. German Bundestag - Foreign Affairs (англ.).
  8. Bundestagsfraktion, Bündnis 90/Die Grünen. Die fachpolitischen SprecherInnen (ням.).
  9. Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын узяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (24 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2015. Праверана 9 верасня 2021.
  10. Bundestag member Manuel Sarrazin: I call for immediate release of Mikalai Dziadok (англ.). Хартыя'97 (25 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2016. Праверана 9 верасня 2021.
  11. #WeStandBYyou (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  12. Hungerstreik beendet: Solidarität mit politischen Gefangenen in Belarus! (ням.). Фонд Генрыха Бёля  (укр.) (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  13. German Members Пецярбургскі дыялог  (ням.).
  14. Presidium Архівавана 26 жніўня 2019. Southeast Europe Association (SOG).

Спасылкі правіць