Мануэл I
Мануэл I Шчаслівы (парт.: Manuel I o Venturoso; 31 мая 1469 — 13 снежня 1521) — кароль Партугаліі з 25 кастрычніка 1495.
Мануэл I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Жуан II | ||||||
Пераемнік | Жуан III | ||||||
Нараджэнне |
31 мая 1469 |
||||||
Смерць |
13 снежня 1521 (52 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Авіская дынастыя | ||||||
Бацька | Фернанду[d] | ||||||
Маці | Беатрыс[d] | ||||||
Жонка | Ізабела Астурыйская[1][2], Марыя Арагонская[1][2] і Элеанора Аўстрыйская[2] | ||||||
Дзеці | Мігел да Паш[d], Жуан III, Ізабела Партугальская[1], Беатрыса Партугальская[d], Луіш[d][3], Фердынанд Партугальскі[d], Альфонс Партугальскі[d], Энрыкі Кардынал, Дуартэ Партугальскі[d], Марыя Партугальская[d], Антоніа Партугальскі[d], Карл Партугальскі[d] і Марыя Партугальская[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын інфанта Фернанду, герцага Візеу і інфанты Беатрысы. Яго бацька быў другім сынам караля Эдуарда (Дуарты), а яго маці — унучкай караля Жуана I. Мануэл стаў спадчыннікам пасля гібелі прынца Афонсу, адзінага законнага сына караля Жуана II.
Кіраванне
правіцьМануэл працягнуў палітыку сваіх папярэднікаў, накіраваную на пашырэнне ўладанняў Партугаліі. Яго кіраванне адзначылася эпохай геаграфічных адкрыццяў. Пры ім Васка да Гама дасягнуў берагоў Індыі ў 1498 годзе, а Педру Алварыш Кабрал адкрыў Бразілію. Гэты час быў перыядам вышэйшай магутнасці Партугаліі, перыядам яе росквіту як марской дзяржавы.
Па імі караля Мануэла I названы архітэктурны стыль — мануэліна, у якім знайшла свой выраз эпоха геаграфічных адкрыццяў.
У снежні 1496 года Мануэл I выдаў дэкрэт аб выгнанні яўрэяў з Партугаліі і абавязковым хрышчэнні ўсіх дзяцей. 20 000 яўрэяў пакінулі краіну. Тыя, хто засталіся былі гвалтоўна ахрышчаны паводле дэкрэту ад 19 сакавіка 1497 года[4].
Сям’я
правіцьУ 1497 годзе Мануэл ажаніўся з Ізабелай Астурыйскай (1470—1498), дачкой Фердынанда II Арагонскага і Ізабелы I Кастыльскай і ўдавой спадчынніка прастола інфанта Афонсу. Шлюбны дагавор патрабаваў выгнання яўрэяў з Партугаліі, што было неадкладна выканана. Праз год Ізабела памерла пры родах доўгачаканага спадчынніка.
- Мігел да Паш (1498—1500), спадчынны прынц Партугаліі, Кастыліі і Арагона.
У 1500 годзе Мануэл ажаніўся з сястры Ізабелы, Марыяй Арагонскай. Дзеці:
- Жуан (1502—1557), кароль Партугаліі Жуан III;
- Ізабела (1503—1539), жонка імператара Карла V;
- Беатрыса (1504—1538), жонка герцага Савойскага Карла III;
- Луіш (1506—1555), 5-ы герцаг Бежа і бацька будучага караля Антоніу I;
- Фернанду (1507—1534), герцаг Гуарда;
- Афонсу (1509—1540), кардынал;
- Марыя (1511—1513);
- Энрыке (1512—1580), кароль Партугаліі Энрыке I;
- Дуарты (1515—1540), 4-ы герцаг Гімарайнш, у шлюбе з Ізабелай Браганса;
- Антоніа (1516).
Трэцяй жонкай Мануэла стала пляменніца двух папярэдніх — дачка іх сястры Хуаны Вар’яткі Элеанора Аўстрыйская (1498—1558). Дзеці:
- Карлас (1520), памёр у маленстве;
- Марыя (1521—1577), была адной з самых багатых прынцэс Еўропы, ніколі не была замужам.
Пасля смерці Мануэла ў 1521 годзе ад чумы, яго спадчыннікам стаў сын ад Марыі Арагонскай Жуан III.
Зноскі
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Артыкул «Новые христиане» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі