Мануіл I Вялікі Камнін
Мануіл I Вялікі Камнін (грэч. Μανουήλ Α΄ Μέγας Κομνηνός; 1218, Трапезунд—сакавік 1263, Трапезунд) чацвёрты імператар Трапезундскай імперыі ў 1238—1263 гадах, другі сын заснавальніка дынастыі Вялікіх Камнінаў імператара Аляксея I. Пасля 1244 Мануіл I стаў васалам мангольскага вялікага хана Угедэя, які ў тым годзе разграміў войскі Іканійскага султаната і яго саюзнікаў, у т.л. і трапезундцаў. Вядома, што Мануіл I пабудаваў царкву і манастыр св. Сафіі паблізу Трапезунда, а таксама дамогся ў канстанцінопальскага патрыярха права пасвячаць епікапаў для Трапезундскай мітраполіі на месцы.
Мануіл I Вялікі Камнін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Μανουήλ Α΄ Μέγας Κομνηνός | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан I Аксух Вялікі Камнін | ||||||
Пераемнік | Андронік II Вялікі Камнін | ||||||
Нараджэнне |
1218 |
||||||
Смерць |
сакавік 1263 Трапезунд, Трапезундская імперыя |
||||||
Бацька | Аляксей I Вялікі Камнін | ||||||
Маці | Феадора Аксухіна | ||||||
Жонка | Anna Xylaloe[d][1], Rusudan of Georgia, Empress of Trebizond[d][1] і Irene Syrikaina[d][1] | ||||||
Дзеці | Theodora of Trebizond[d][2], John II of Trebizond[d], Andronikos II of Trebizond[d][2], George, Emperor of Trebizond[d][2], Megale Komnena[d][2] і unknown daughter2 Comnene[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шлюбы і дзеці
правіць- 1-я жонка: з 1235 Ганна Ксілалоя (пам. да 1253)
- 2-я жонка: з 1242/45 Русудан Грузінская (май 1223 — да 1253)
- Феадора Вялікая Камніна (пам. пасля 1285), імператрыца Трапезунда
- 3-я жонка: пасля 1253 Ірына Сірыкаіна (1238 — пасля 1280)
- Георгій Вялікі Камнін (пам. пасля 1284), імператар Трапезунда
- дачка (1258/59 — пасля 1280); муж: з 1273 прадстаўнік знатнага грузінскага роду
- дачка (1260/61 — пасля 1289); муж: c 1277 Дэметрэ II (1259 — 12 сакавіка 1289), цар Грузіі
- Іаан II Вялікі Камнін (1262/63 — 16 жніўня 1297), імператар Трапезунда