Манчэстэр
Ма́нчэстэр[1] (англ.: Manchester) — горад на паўночным захадзе Англіі. Нараўне з Лідсам, Шэфілдам, Ліверпулем і Лонданам Манчэстэр быў адным з цэнтраў Прамысловай рэвалюцыі. У цяперашні час Манчэстэр — буйны культурны, прамысловы, фінансавы, камерцыйны і транспартны цэнтр краіны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфічнае становішча Правіць
Размешчаны ў заходняга схілу Пенінскіх гор, на рацэ Эруэл.
Насельніцтва Правіць
У 2006 годзе ў Манчэстэры жыло 452 000 чалавек.
Гісторыя Правіць
Упершыню Манчэстэр згадваецца ў X стагоддзі. Селішча паўстала на месцы кельцкага паселішча Мансеніён і рымскага ўмацаванага лагера Манкуніум, які быў заснаваны ў 79 годзе. У Сярэднякоўі — гандлёвае і саматужнае мястэчка. З сярэдзіны XVIII стагоддзя пачаўся хуткі рост горада ў сувязі з прамысловым пераваротам. У XIX стагоддзі горад стаў лідарам у свеце сярод цэнтраў баваўнянай прамысловасці. У 1830—1840-х гадах у Манчэстэры зарадзілася фрытрэдэрства (гэтак жа вядома як «манчэстэрства»)[2].
Спорт Правіць
Вядомыя асобы Правіць
- Фрэнсіс Эліза Бёрнет (1849—1924) — англійская пісьменніца і драматург.
У горадзе жыў і пахаваны грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Пётра Шыркоўскі (1925—2004).
Славутасці Правіць
- Царква абраза Маці Божай Жыровіцкай[3]
- Царква Св. Мікалая Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[3]
- Паўднёвыя могілкі. Найбуйнейшыя муніцыпальныя могілкі ў Вялікабрытаніі і другія па велічыні ў Еўропе. Месца пахавання дзеячаў беларускай дыяспары.
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ Вялікая савецкая энцыклапедыя
- ↑ а б Манчэстэр на сайце «Беларускі Глобус Еўропы»
Літаратура Правіць
- Манчэстэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).