Адкрыць галоўнае меню

ФК Манчэстэр Сіці

англійскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Манчэстэр Сіці)

«Манчэстэр Сіці» (англ.: Manchester City Football Club) — англійскі футбольны клуб з горада Манчэстэр. Клуб выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе. Заснаваны ў 1880 годзе пад назвай «Уэст Гордан Сент Маркс» (англ.: Saint Marks (West Gordon)), у 1887 годзе ён змяніў назву на «Ардуік» і пераехаў на «Хайд Роўд», а з 1894 года клуб завецца «Манчэстэр Сіці». За сваю гісторыю клуб змяніў тры стадыёны, гэта значыць з моманту свайго заснавання і да 1923 года каманда праводзіла свае хатнія матчы на пляцоўцы «Хайд Роўд», з 1923 па 2003 год — на «Мэйн Роўд», а ў цяперашні час выступае на пабудаваным у 2002 годзе «Этыхадзе», які мае ўмяшчальнасць у 48 тысяч гледачоў[2].

Манчэстэр Сіці
Поўная назва Футбольны клуб Манчэстэр Сіці
Мянушкі Гараджане
Заснаваны 1880
Горад Манчэстэр, Англія
Стадыён Сіці оф Манчэстэр
Умяшчальнасць: 55 097
Уладальнік Мансур ібн Зайд аль-Нахаян[d]
Прэзідэнт Халдун Аль-Мубарак[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2018/19 1 месца
Сайт mancity.com
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

У XX стагоддзі «Манчэстэр Сіці» двойчы станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1937 і 1968 гадах, аднак у 1990-я гады «Манчэстэр Сіці» тройчы апускаўся ў ніжнія дывізіёны на працягу трох гадоў, правёўшы сезон 1998/99 у трэцім па значнасці дывізіёне англійскага футбола. У 2002 годзе клуб вярнуўся ў вышэйшы дывізіён, у якім выступае дагэтуль. У 2008 годзе «Манчэстэр Сіці» быў набыты кампаніяй «Абу-Дабі Юнайтэд Груп», што забяспечыла клубу значны прыток інвестыцый і дазволіла ажыццявіць трансферы высокааплатных футбалістаў. У 2011 годзе клуб перамог у розыгрышу Кубка Англіі, таксама паводле выніках сезона 2010/11 «Сіці» наўпрост кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўпершыню з 1973 года заваяваў права ўдзельнічаць у Суперкубку Англіі. Аднак 7 жніўня 2011 года на «Уэмблі» атрымаў паражэнне ад чэмпіёна Англіі клуба «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:3[3].

13 мая 2012 года, абыграўшы ў драматычным матчы апошняга тура «Куінз Парк Рэйнджэрс» з лікам 3:2 і забіўшы вырашальны гол на чацвёртай дададзенай хвіліне, «Манчэстэр Сіці» праз 44 гады пасля апошняй перамогі ў турніры стаў чэмпіёнам Англіі[4]. «Гараджане» пры гэтым абышлі свайго галоўнага суперніка, «Манчэстэр Юнайтэд», толькі паводле лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў.

ГісторыяПравіць

Раннія гадыПравіць

 
Ігракі клуба «Святога Марка» ў 1884 годзе. Прычыны выкарыстання мальтыйскага крыжа на кашулі не вызначаны і па сёння[5].

Заснавальніца футбольнага клуба нарадзілася ў 1855 годзе. Ганна Конел была дачкой святара Царквы Хрыста ў Харагіце Артура Конела. У 1865 годзе яе бацька атрымаў месца рэктара англіканскай Царквы Святога Марка ў Заходнім Хортане — адным з самых няшчасных раёнаў Манчэстэра. Вялікая колькасць бесрабочых заахвоціла Конела ў студзені 1879 года стварыць бясплатную сталовую пры царкве і адмысловы фонд дапамогі мясцовай бядноце.

Ганна падтрымала пачынанні бацькі ўдзелам у грамадскіх працах. Бо на той момант Заходні Хортан уяўляў сабой перанаселены раён з жабракамі-жыхарамі і жудаснымі санітарнымі ўмовамі. Многія мяшчане злоўжывалі спіртнымі напоямі, што правакавала пагаршэнне крымінальнай сітуацыі[6]. Ганна Конел шукала сродак паляпшэння духоўнага саслоўя грамадства. Таму ў лістападзе 1880 года разам з дзвюма царкоўнымі старастамі і адначасова членамі Звяза металургічнага завода Брукса Уільямам Бістаў і Томасам Гудбеерам яна стварыла некалькі спартыўных клубаў. У тым ліку ў 1875 годзе каманду Царквы Святога Марка па крыкеце, тры іграка якой — Уолтар Чоў, Эдуард Кіч і сам Уільям Бістаў — пасля сталі футбалістамі. Арцыдыякан Манчэстэра высока ацаніў працу Ганны Конел і дабраславіў ейную далейшую дзейнасць[7].

Разам з тым станавілася відавочным, што ўзімку мужчыны Заходняга Хортана не маюць магчымасці займацца калектыўнымі відамі спорту. Таму ў лістападзе 1880 года Ганна Конел, Бістаў і Гудбеер стварылі футбольную каманду Царквы Святога Марка пад назвай «Святы Марк» або «Уэст Хортан»[8]. Артур Конел стаў першым прэзідэнтам калектыву, які выступаў у чорных кашулях і белых шортах. Першы зарэгістраваны матч каманда правяла 13 лістапада 1880 года супраць царкоўнай каманды Маклсфілда, атрымаўшы паражэнне з лікам 1:2. Між іншым, у першы сезон свайгонага існавання каманда здолела перамагчы толькі адзін раз — у сакавіку 1881 года быў пераможаны калектыў «Сталібрыдж Кларэнс» з усходняга Манчэстэра[9].

У 1884 годзе адбылося пераназванне ў футбольны клуб Асацыяцыі Хортана. Тады ж Уільям Бістаў прыдумаў арыгінальную форму — чорныя кашулі з белым крыжам. У жніўні 1887 года клуб пераехаў на новую пляцоўку ў «Хайд Роўд» і атрымаў новае найменне — «Ардуік» паводле назвы раёна Манчэстэра. Праз два гады клуб пабудаваў трыбуну на тысячу гледачоў. А ў 1891 годзе ўступіў у Альянс-лігу і два гады запар ерамагаў у спаборніцтве на Кубак Манчэстэра. У красавіку 1892 года ў сувязі з фарміраваннем Другога Англійскага дывізіёна Футбольная Ліга прыняла рашэнне ўключыць «Ардуік» у гэты турнір. Паводле вынікаў сезона 1892/93 каманда заняла 5 месца сярод 12 удзельнікаў.

Далейшае развіццёПравіць

Першым трафеем у скарбонцы «Сіці» стаў Кубак Англіі, выйграны ў 1904 годзе, у фінале яны перамаглі «Болтан Уондэрэрс» 1:0. У 1920 годзе пажар знішчыў галоўную трыбуну стадыёну «Хайд Роўд», таму ў 1923 годзе «Сіці» перабраўся на «Мэйн Роўд» у Мос Сайдзе, Манчэстэр.

У 1934 годзе манкуніянцы ў другі раз дамагліся перамогі ў Кубку Англіі, а праз 3 гады заваявалі свой першы чэмпіёнскі тытул. «Гараджане» здолелі паўтарыць сваё дасягненне праз 34 гады, у 1968 годзе. У канцы 1960-х і пачатку 1970-х «Манчэстэр Сіці» з’яўляўся грознай сілай. Пад кіраўніцтвам трэнера Джо Мерсера з моцным складам ігракоў, такіх як Фрэнсыс Лі, Колін Бел, Майк Самербі і Майк Доўл, «гараджане» здолелі некалькі разоў узяць срэбра чэмпіянату Англіі. На еўрапейскай арэне «Сіці» таксама выглядаў годна, і ў 1970 годзе здолеў заваяваць свой першы (і пакуль адзіны) еўрапейскі трафей — Кубак уладальнікаў кубкаў, у Вене яны абгулялі польскі «Гурнік» 2:1.

У 2003 годзе клуб пераехаў на новы стадыён, які мае 48 000 глядацкіх месцаў і размешчаны на ўсходзе Манчэстэру. «Сіці» арандуе яго ў мясцовай рады. У сезоне 2002/03 «Сіці» выйшаў на дзявятае месца ў Прэм’ер-лізе і атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА па правіле Fair Play (яны сталі другім англійскім клубам, які атрымаў такое права).

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

Зноскі

  1. Transfermarkt — 2000. Праверана 8 сакавіка 2019.
  2. «Part 8: Clubs», UEFA Champions League Statistics Handbook, UEFA, 13 Sep 2011, p. 10.
  3. Команда Фергюсона забрала Суперкубок Англии: подробности. radiomayak.ru
  4. Манчестерская развязка: «Манчестер Сити» чудесным образом стал чемпионом Англии. Коммерсантъ
  5. «Club History — The Club — Manchester City FC». mcfc.co.uk.
  6. Peter Lupson. «Thank God for Football!» — London: Azure, 2006. — 192 с. — ISBN 978-1-902694-30-6
  7. The Encylopedia of British Football. Anna Connell. spartacus.schoolnet.co.uk
  8. James Gary Manchester City — The Complete Record. — Derby: Breedon, 2006. — ISBN 1-85983-512-0 p17
  9. Murray Chris Attitude Blue: Manchester City F.C. and P.L.C.. — Manchester: Blackwell Publishing, 2002. — P. 1. — ISBN 0-9520520-9-1

СпасылкіПравіць