Маньчжурская аперацыя

Маньчжурская аперацыя — наступальная аперацыя Савецкіх Узброеных Сіл і Мангольскай арміі, праведзеная падчас Другой сусветнай вайны, па вызваленні Маньчжурыі ад японскай акупацыі.

Маньчжурская аперацыя
Асноўны канфлікт: Савецка-японская вайна, Другая сусветная вайна
Дата 9 жніўня — 2 верасня 1945
Месца Маньчжурыя
Вынік Капітуляцыя Японіі
Праціўнікі
 СССР
 Манголія
 Японская імперыя
Мэнцзян

 Маньчжоу-го

Сілы бакоў
1 500 000 чалавек 1 400 000 чалавек
Страты
9 800 забітых 84 000 забітых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадумовы і прычыны правіць

На 1945 год Японская імперыя захапіла Карэю, Маньчжурыю (паўночна-ўсходняя правінцыя Кітая), Індакітай і Інданезію.

На Ялцінскай канферэнцыі 1945 году, дзе паміж СССР, ЗША і Брытаніяй абмяркоўвалася пасляваенная Еўропа, таксама ўздымалася пытанне аб уступленні Савецкага Саюза ў вайну ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне з Японіяй. Гэта было выгадна не толькі англічанам і амерыканцам, але і савецкаму лідару Сталіну, які хацеў вярнуць Паўднёвы Сахалін і Курылы, якія адышлі да Японіі пасля руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў. Таксама на ўключэнне СССР у вайну з Японіяй настойліваў кітайскі галоўнакамандуючы Чан Кайшы.

Ход баявых дзеянняў правіць

 
Могілках пакутнікаў Савецкай Чырвонай Арміі, пабудаванае ў Маньчжурыі пасля Маньчжурскай аперацыі

8 жніўня Савецкі Саюз аб’яўляе вайну Японіі.

9 жніўня 1945 года перадавыя савецкія разведвальныя атрады пачалі наступленне. Адначасова авіяцыя нанесла масіраваныя ўдары па ваенных аб’ектах у Харбіне, Сіньцзіне і Цзіліне, па раёнах засяроджвання войскаў, вузлах сувязі і камунікацыях японцаў у памежнай зоне. Савецкі Ціхаакіянскі флот перарэзаў камунікацыі, якія злучалі Карэю і Маньчжурыю з Японіяй.

16 жніўня пасля разлютаваных баёў, якія вялі з праціўнікам часці 1-й Чырванасцяжнай і 5-й армій, быў узяты горад Муданьцзян.

19 жніўня японскія войскі амаль паўсюдна сталі здавацца ў палон, у той жа час у Мукдэне савецкія войскі ўзялі ў палон імператара Маньчжоу-го Пу І. Да 20 жніўня савецкія войскі выйшлі на маньчжурскую раўніну. З 18 па 27 жніўня былі высаджаны паветраныя дэсанты ў Харбіне, Фэнцяне, Сіньцзіне, Цзіліне, Родзюне, Дайрэне, Хэйдзё і іншых гарадах, а таксама выкарыстаныя рухомыя перадавыя атрады.

2 верасня Японія капітуліравала.

Спасылкі правіць