Мараль
Мараль (лац.: moralis — датычны нораваў[1]) — адзін з асноўных спосабаў нарматыўнай рэгуляцыі дзеянняў чалавека ў грамадстве; адмысловая форма грамадскай свядомасці і від грамадскіх адносін. Мараль ахоплівае маральныя погляды і пачуцці, жыццёвыя арыентацыі і прынцыпы, мэты і матывы ўчынкаў і адносін, праводзячы мяжу паміж дабром і злом, сумленнем і бессаромнасцю, гонарам і сорамам, справядлівасцю і несправядлівасцю, нормай і ненармальнасцю, міласэрнасцю і жорсткасцю і г. д.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.29