Маргарыта Мсціславаўна Цапенка
беларускі геолаг
Маргарыта Мсціславаўна Цапе́нка[1] (18 чэрвеня 1911, Пецярбург — 17 студзеня 1968, Мінск) — беларускі геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1967)[2].
Маргарыта Мсціславаўна Цапенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1968 (56 гадоў) |
Месца смерці | Мінск |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | геолаг |
Навуковая сфера | геалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Аляксей Васільевіч Мацвееў |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Маскоўскі геолагаразведачны інстытут(руск.) бел. у 1935 годзе. Загадчык сектара геалогіі (з 1939 года), чацвярцічнай геалогіі (з 1955 года) Інстытута геалагічных навук АН БССР[2]. Выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім політэхнічным інстытуце.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Вывучала геалогію мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў Беларусі[2]. Заснавальнік беларускай школы геолагаў-чацвярцічнікаў і палеапатамалагічнага(руск.) бел. напрамку ў вывучэнні кайназойскіх адкладаў. Асноўныя працы па антрапагенавых утварэннях і геамарфалогіі[2].
Сярод апублікаванага:
- Краткий очерк геологии Белоруссии. — Мн., 1957 (в соавт.): Антропогеновые отложения Белоруссии — Мн., 1959. (разам з Н. А. Махнач)
- Геоморфология (разам з Л. М. Вазнячуком). — У кнізе: Геология СССР. М., 1971. Т. 3. Белорусская ССР.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Цапенко Маргарита Мстиславовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 663. — 737 с.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 266.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 746.