Маргарэт Нарвежская Дзева
Маргарэт Нарвежская Дзева (англ.: Margaret, Maid of Norway; 9 красавіка 1283, Цёнсберг, Нарвегія — 26 верасня 1290, у Аркнейскіх астравоў) — каралева Шатландыі з 19 сакавіка 1286 года. Бацька — Эйрык II, кароль Нарвегіі. Маці — Маргарэт, дачка Аляксандра III, памерла пры родах.
Маргарэт Нарвежская Дзева | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Margaret, Maid of Norway нарв.: Margrete Eiriksdotter | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр III[d] | ||||||
Пераемнік | Іаан I Баліял | ||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1283 |
||||||
Смерць |
26 верасня 1290 (7 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Данкельдская дынастыя, Інглінгі і дом Сверэ[d] | ||||||
Бацька | Эйрык II Магнусан[1] | ||||||
Маці | Маргарэт Шатландская | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1286 годзе Аляксандр III раптам загінуў, калі яго конь, уначы, скінуў яго на скалы. Трое яго дзяцей памерлі яшчэ пры яго жыцці, таму прамых спадчыннікаў пасля смерці караля не засталося. Роберт Брус (дзед будучага караля Роберта I) і Іаан Баліял неадкладна заявілі прэтэнзіі на прастол, а маладая ўдава Аляксандра, Іаланда дэ Дро, абвясціла пра тое, што цяжарная законным спадчыннікам. Тым не менш, чым скончылася гэта цяжарнасць дакладна невядома, і таму каралевай была абвешчана Маргарэт. Меркавалася, што спачатку, з прычыны юнага ўзросту, яна будзе кіраваць пад рэгенцтвам шасцярых прадстаўнікоў шатландскай арыстакратыі. Англійскі кароль Эдуард I, заручыўшыся падтрымкай шматлікіх баронаў Шатландыі хацеў заключыць шлюб паміж Маргарэт і сваім сынам, першым прынцам Уэльскім, што было зацверджана дагаворам у Брыгаме.
Аднак па шляху ў сваё новае каралеўства 7-гадовая дзяўчынка захварэла і сканала на караблі каля Аркнейскіх астравоў. Яе цела было адпраўлена на радзіму і пахавана ў Нарвегіі.
Смерць малалетняй спадчынніцы выклікала ў Шатландыі спрэчкі за карону паміж некалькімі прэтэндэнтамі, а затым і англа-шатландскую вайну, бо ў гэту спрэчку ўмяшаўся кароль Англіі Эдуард I.
Пазней за яе выдавала сябе Ілжэ-Маргарэт, якая з’явілася ў Нарвегіі.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
правіцьПапярэднік Аляксандр III |
Каралева Шатландыі 1283 — 1290 |
Пераемнік Іаан Баліял |