Маргарэт (прынцэса Вялікабрытаніі)

Прынцэса Маргарэт, графіня Сноўдан (Маргарэт Роўз, англ.: Margaret Rose; 21 жніўня 1930 — 9 лютага 2002) — член каралеўскай сям’і Вялікабрытаніі, дачка караля Георга VI, малодшая і адзіная сястра каралевы Лізаветы II.

Маргарэт
англ.: Princess Margaret
Імя пры нараджэнні англ.: Princess Margaret Rose of York
вал.: Y Dywysoges Margaret Rose of York
Род дзейнасці арыстакратка, свецкая львіца
Дата нараджэння 21 жніўня 1930(1930-08-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 2002(2002-02-09)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Царква Англіі
Бацька Георг VI[5][6]
Маці Елізавета Боўз-Лаян[5][6]
Муж Antony Armstrong-Jones, 1st Earl of Snowdon[d]
Дзеці David Armstrong-Jones, 2nd Earl of Snowdon[d] і Lady Sarah Chatto[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт royal.uk/princess… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прынцэса Маргарэт нарадзілася 21 жніўня 1930 года ў замку Глэміс, у Шатландыі. Яна была малодшай дачкой Георга VI і Лізаветы Боўз-Лаян. Прынцэса была ахрышчана ў капліцы Букінгемскага палаца. Яе хросным бацькам стаў старэйшы брат яе бацькі — будучы Эдуард VIII, а хроснай маці — Інгрыд, народжаная прынцэса Швецыі, каралева Даніі некалькімі гадамі пазней.

Большую частку дзяцінства правяла з бацькамі і сястрой. Яе жыццё рэзка змянілася ў 1936 годзе, калі яе дзядзька па бацькоўскай лініі, кароль Эдуард VIII, адрокся ад прастолу, каб ажаніцца з двойчы разведзенай амерыканкай Уоліс Сімпсан: бацька Маргарэт прынц Альберт стаў каралём Георгам VI, маці — каралевай-кансортам, а сястра меркаванай спадчынніцай прастола, у той час як Маргарэт стала другой у чарзе на трон.

Падчас Другой сусветнай вайны дзве сястры засталіся ў Віндзорскім замку, нягледзячы на ​​шматлікія бамбардзіроўкі Лондана і прапановы эвакуіраваць іх у Канаду. У гады вайны Маргарэт лічылася занадта малады для выканання якіх-небудзь афіцыйных абавязкаў і замест гэтага працягнула сваю адукацыю.

Маргарэт была неадназначным членам брытанскай каралеўскай сям’і. Прынцэса стала мэтай папарацы з-за свайго выгаднага становішча і незвычайных для члена каралеўскай сям’і паводзін. Яе заўважалі ў таварыстве Джона Тэрнера, які пасля стаў прэм’ер-міністрам Канады.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б Princess Margaret // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The London Gazette 33636 — вып. 33636. — С. 5225. Праверана 4 красавіка 2020.
  4. https://web.archive.org/web/20080210110244/http://www.stgeorges-windsor.org/history/hist_burials_date.asp
  5. а б в https://www.royal.uk/princess-margaret Праверана 4 красавіка 2020.
  6. а б Kindred Britain